Уладзімір Васілевіч Ярмошын
Уладзімір Васілевіч Ярмошын (26 кастрычніка 1942, Пронск, Разанская вобласць, Расія) — Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь (14 сакавіка 2000 — 21 верасня 2001).
Уладзімір Васілевіч Ярмошын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Сяргей Лінг | ||||||
Пераемнік | Генадзь Навіцкі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Герасіменка | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Паўлаў | ||||||
Нараджэнне |
26 лістапада 1942 (81 год) |
||||||
Нацыянальнасць | рускі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | інжынер-механік | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 кастрычніка 1942 года ў п.г.т. Пронск.
Скончыў Навачаркаскі палітэхнічны інстытут (1964), Акадэмію грамадзянскай авіяцыі (1989), інжынер-механік, арганізатар вытворчасці.
У 1959—1960 гг. працаваў токарам Навачаркаскага электравозабудаўнічага завода ў Растоўскай вобласці РСФСР.
У 1965—1990 гг. — ст. інжынер, галоўны механік, намеснік дырэктара Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі № 407.
У 1990 г. — старшыня выканкама Кастрычніцкага раённага Савета дэпутатаў г. Мінска.
У 1990—1992 гг. — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, старшыня камітэта па жыллёвай гаспадарцы і энэргетыцы.
У 1992—1995 гг. — першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.
10 студзеня 1995 г. указам прэзідэнта № 11 прызначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і занесены на сцвярджэнне Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў.
З 1996 г. член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, член камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам.
18 лютага 2000 г. указам прэзідэнта № 77 «Аб Ярмошыне У. В.» прызначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтым пасту Сяргея Лінга, які пайшоў у адстаўку.
1 кастрычніка 2001 г. указам прэзідэнта № 559 Генадзь Навіцкі прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З ліпеня 2002 года па снежань 2003 года — кіраўнік прадстаўніцтва ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» ў Беларусі.
Узнагароды
правіць- ордэн «Знак Пашаны»,
- тры медалі.
Спасылкі
правіць- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 6 снежня 2010. (руск.)
- Інтэрв’ю ў газеце «Народная воля»(недаступная спасылка)