Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч

Міхаі́л Уладзі́міравіч Мясніко́віч (нар. 6 мая 1950, в. Новы Сноў Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык і эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).

Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
Сцяг3-і Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі
з 2 лютага 2020
Папярэднік Тыгран Саркісян
Сцяг6-ы Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі
16 студзеня 2015 — 4 снежня 2019
Папярэднік Анатоль Рубінаў
Пераемнік Наталля Качанава
Сцяг7-ы Прэм’ер-міністр Беларусі
28 снежня 2010 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Сяргей Сідорскі
Пераемнік Андрэй Кабякоў
Сцяг1-ы Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
26 кастрычніка 2004 — 28 снежня 2010
Папярэднік пасада зацверджаная;
ён сам як прэзідэнт НАНБ
Пераемнік Анатоль Русецкі
Сцяг12-ы Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
19 кастрычніка 2001 — 26 кастрычніка 2004
Папярэднік Аляксандр Вайтовіч
Пераемнік пасада скасаваная;
ён сам як старшыня Прэзідыума НАНБ
Сцяг Міністр камунальнай гаспадаркі БССР
1986 — 1990
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Артур Бязлюдаў
Пераемнік Барыс Батура
Нараджэнне 6 мая 1950(1950-05-06)[1] (73 гады)
Імя пры нараджэнні руск.: Михаил Владимирович Мясникович
Веравызнанне БПЦ
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Дзейнасць палітык, інжынер, эканаміст
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972). Ад 1972 да 1973 г. служыў у савецкім войску. Ад 1973 да 1983 г. працаваў у «Мінскводаканале» і Упраўленні прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінгарвыканкама. Працаваў інжынерам.

З 1983 да 1984 г. быў кіраўніком выканаўчага камітэта Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў Мінска, а ад 1984 да 1985 г. намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

У 1985—1986 гг. быў сакратаром Мінскага гаркама КПБ. Ад 1986 да 1991 г. уваходзіў у склад Міністэрства ЖКГ БССР і Камітэта БССР па эканоміцы і планаванні. У 1986—1990 быў Міністрам камунальнай гаспадаркі БССР. З 16 ліпеня 1990[3] быў намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР, з 1994 года — намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У 1991—1994 гг. быў віцэ-прэм’ерам. З 10 кастрычніка 1995 да 12 верасня 2001 быў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 19 кастрычніка 2001 — кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: найперш прэзідэнт, а з 26 кастрычніка 2004 па 28 снежня 2010 — старшыня Прэзідыума.

28 красавіка 2000 узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аўтар шматлікіх публікацый па эканоміцы.

З 28 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 года — Прэм’ер-міністр Беларусі.

16 студзеня 2015 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4]. Заставаўся на пасадзе да снежня 2019 года.

20 снежня 2019 года быў зацверджаны Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. 2 лютага 2020 года ўступіў у пасаду.[5].

Асноўныя працы правіць

  • Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997.
  • Республика Беларусь на пути к новой экономике. Мн.: Беларуская навука, 2009.
  • Republic of Belarus: Macroeconomics, Innovation, Economic Security. Minsk: Bel.Navuka, 2010.
  • Структурная политика и модернизация экономики Республики Беларусь. Мн.: Беларуская навука, 2011.
  • Эволюционные трансформации экономики Беларуси. Минск: Беларус. навука, 2016.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць