Медаль Сталыпіна П. А.

медаль Урада Расійскай Федэрацыі

Медаль Сталыпіна П. А. — узнагарода Урада Расійскай Федэрацыі. Заснавана пастановай Урада Расійскай Федэрацыі ад 26 мая 2008 года № 388 «Аб медалі Сталыпіна П. А.». Названа ў гонар старшыні Савета Міністраў Расійскай імперыі Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна.

Медаль Сталыпіна П. А.
Краіна
Тып медаль і урадавыя ўзнагароды Расійскай Федэрацыі[d]
Кім уручаецца Урад Расійскай Федэрацыі
Дата заснавання 26 мая 2008
Статус уручаецца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пётр Аркадзьевіч Сталыпін.

Палажэнне аб медалю

правіць

Медаль П. А. Сталыпіна з’яўляецца заахвочваннем за заслугі ў вырашэнні стратэгічных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, у тым ліку рэалізацыі доўгатэрміновых праектаў Урада Расійскай Федэрацыі у такіх галінах народнай гаспадаркі, як прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва, транспарт, навука, адукацыя, ахова здароўя, культура і ў іншых галінах дзейнасці.

Медалём узнагароджваюцца, як правіла, дзяржаўныя служачыя і іншыя грамадзяне Расіі, якія ўнеслі вялікі ўклад у рашэнне названых задач. Узнагароджанне медалём П. Сталыпіна адбываецца на падставе рашэння Урада Расійскай Федэрацыі, які прымаецца ў форме распараджэння.

Медаль мае дзве ступені, вышэйшай ступенню медаля з’яўляецца I ступень. Узнагароджанне адбываецца паслядоўна — ад ніжэйшай ступені да вышэйшай. Да ўзнагароджання медалём могуць падавацца асобы, якія маюць стаж дзяржаўнай службы не менш за 10 гадоў, або якія займаліся іншай прафесійнай дзейнасцю не менш за 15 гадоў. Прапановы аб узнагароджанні ўносяцца ва Урад Расійскай Федэрацыі кіраўнікамі федэральных органаў выканаўчай улады або органаў выканаўчай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

Апісанне медаля

правіць

Медаль П. Сталыпіна вырабляецца з латуні, мае форму круга дыяметрам 34 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў. На адным баку медаля — пагрудная рэльефная выява П.Сталыпіна. У верхняй частцы — па акружнасці рэльефны надпіс «ВО СЛАВУ РОССИИ, ВО БЛАГО РОССИЯН», у ніжняй-рэльефны надпіс «СТОЛЫПИН П. А.». На адваротным баку медаля — рэльефны надпіс «ПРАВИТЕЛЬСТВО РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ» і знак нумара медаля.

Медаль I ступені — пазалочаны, медаль II ступені — пасярэбраны. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з чатырохкутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру. Па-над стужкай на калодцы мацуецца выява двухгаловага арла, які трымае ў лапах скрыжаваныя скіпетры.

Спасылкі

правіць