Анатоль Мікалаевіч Рубінаў
Анато́ль Мікала́евіч Рубі́наў (15 красавіка 1939, Магілёў) — беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1984), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).
Анатоль Мікалаевіч Рубінаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч, Андрэй Кабякоў | ||||||
Папярэднік | Барыс Батура | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Абрамовіч | ||||||
Пераемнік | Леанід Крупец | ||||||
Нараджэнне |
15 красавіка 1939 (85 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук | ||||||
Прафесія | фізік | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 красавіка 1939 года ў Магілёве.
У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, аспірантам, старэйшым інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам лабараторыі, старшым навуковым супрацоўнікам.
З 1964 года ў Інстытуце фізікі, з 1970 года загадчык лабараторыі генеравальных арганічных злучэнняў, адначасова ў 1987—1998 гадах намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У 2002—2006 гадах старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
З 2006 года першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
31 кастрычніка 2008 года абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання, 24 мая 2010 года — старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання. З 19 кастрычніка 2012 года па 16 студзеня 2015 года — старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Методы изучения оптических свойств вещества при больших освещенностях», а ў 1972 г. — доктарскую на тэму «Оптические квантовые генераторы на основе растворов сложных органических соединений».
Працы ў вобласці лазернай фізікі і спектраскапіі складаных арганічных злучэнняў. Распрацаваў новыя метады вывучэння спектраскапіі ўзбуджаных станаў лазерных асяроддзяў, лязеры на растворах арганічных злучэнняў. Даследаваў залежнасць спектру флуарэсцэнцыі раствораў ад частаты ўзбуджальнага святла (з’ява батахромнай люмінесцэнцыі), развіў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі, стварыў перабудаваныя па спектры лазеры з размеркаванай зваротнай сувяззю. Распрацаваў навуковыя асновы нерэзананснага ўзаемадзеяння лазернага выпраменьвання з біялагічнымі аб’ектамі.
Асноўныя працы
правіць- Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т.2. М., 1968 (в соавт.).
- Оптические квантовые генераторы на красителях и их применение (совм. с В. И. Томиным) // Радиотехника. 1976. Т.9.
- Лазеры на растворах красителей // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
- Physical grounds for biological effect of laser radiation // J. Phys. D: Appl. Phys. 2003. Vol.36.
Літаратурная дзейнасць
правіцьУ 2004 годзе быў выдадзены збор вершаў Анатоля Рубінава «Гори-гори, свеча зажженная…» накладам 260 асобнікаў, які ўтрымлівае цыклы «Песни души», «В пути», «Из заграницы», «Кто доскачет первым», «Гроза над землей проносилась», «Мы думали, мир навсегда», «Ох, ребята, это что ж такое деется…», «Мчится тройка-перестройка», «Жизнь — смешная очень штука…».[1][2]
У 2010 годзе выйшлі зборнікі вершаў Анатоля Рубінава «Вот она, наша жизнь» і «Сердце и память», кожны накладам 1000 асобнікаў. Гэтыя выданні крытыкавалі як чытачы, так і асобныя эксперты з-за зместу пэўных вершаў.[3][4][5]
Узнагароды і прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія СССР (1972) за цыкл прац па даследаванні з’яў аптычнай генерацыі ў растворах складаных арганічных злучэнняў і стварэнні на іх аснове новага тыпу лазераў з плыўна перабудаванай частатой выпраменьвання ў шырокай вобласці спектру;
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994) за цыкл прац «Флуктуацыі мікраструктуры і фотафізіка раствораў складаных арганічных злучэнняў»;
- Ордэн Францыска Скарыны (2000).
Зноскі
- ↑ https://natbook.org.by/assets/files/archive/2005/knigi/Knizhny_letapis_2005_04.pdf
- ↑ http://am.zoomby.org/node/356
- ↑ Под знаком «туалетища» // БелГазета. — 2011. — Т. 1, № 5. — URL: http://www.belgazeta.by/ru/2011_02_07/vizavi/22259/
- ↑ http://v-levin.livejournal.com/13013.html
- ↑ http://pavelsheremet.livejournal.com/111307.html
Літаратура
правіць- Рубинов Анатолий Николаевич // Национальная академия наук Беларуси: энцикл. справ. (руск.) / Нац. акад. наук Беларуси, Изд. дом «Беларуская навука»; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск.: Беларуская навука, 2017. — С. 476. — 599 с.: ил. с. — ISBN 978-985-08-2046-4.
- Рубінаў Анатоль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рубі́наў Анатоль Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 628. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Рубинов Анатолий Николаевич (К 60-летию со дня рождения) // Журнал прикладной спектроскопии. 1999. Т.66. № 3.
- Анатоль Мікалаевіч Рубінаў (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1999. № 2.
- А. Н. Рубінаў. Гори-гори, свеча зажженная.... — Мн: Технопринт, 2004. — 312 с. — 260 экз. — ISBN 985-464-584-3.
- А. Н. Рубінаў. Вот она, наша жизнь. — Мн: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 176 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-9-85694-196-5.
- А. Н. Рубінаў. Сердце и память. — Мн: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 224 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-9-85694-197-2.
Спасылкі
правіць- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 1 верасня 2011. (руск.)
- Анатоль Мікалаевіч Рубінаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)