Леанід Фёдаравіч Крупец
Леані́д Фё́даравіч Кру́пец (нар. 18 лістапада 1956) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2007—2010). Ганаровы грамадзянін Нясвіжа.
Леанід Фёдаравіч Крупец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Пераемнік | Аляксандр Царкоўскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Мікалай Дамашкевіч | ||||||
Пераемнік | Барыс Батура | ||||||
Нараджэнне |
18 лістапада 1956 (67 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1975 годзе брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса імя Дзяржынскага Нясвіжскага раёна. У 1975—1977 гадах служыў у Савецкай арміі. У 1983 годзе скончыў Універсітэт дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы ў Маскве.
У 1983—1984 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута абароны раслін, у 1984—1985 гадах — аграномам-тэхнолагам на Гарадзейскім цукровым камбінаце. У 1985—1986 гадах быў інструктарам Нясвіжскага райкама КПБ, у 1986—1990 гадах — загадчыкам арганізацыйнага аддзела Нясвіжскага райкама КПБ.
З 1990 па 1993 год працаваў намеснікам старшыні Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў. У 1993—1998 гадах быў першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама. У 1998 годзе прызначаны старшынёй Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта. З 2002 да 2007 года займаў пасаду першага намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. У 2007 годзе быў прызначаны памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.
З 7 чэрвеня 2007 па 20 мая 2010 года — старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання (2008—2012). Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, намеснікам старшыні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
4 лютага 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія, адстаўлены з гэтай пасады 13 чэрвеня 2016 года[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2004), падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пяццю юбілейнымі медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква), ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага II ступені (Руская праваслаўная царква).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Леанід Фёдаравіч Крупец Архівавана 27 лістапада 2020. на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (руск.)