Адкрыць галоўнае меню

Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі

Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ІФ НАНБ) быў утвораны ў 1959 годзе. Інстытут носіць імя Б. І. Сцяпанава, дырэктара інстытута з 1959 па 1985 гады.

Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі
(ІФ НАНБ)
Ipnasb logo.png
Міжнародная назва B. I. Stepanov Institute of Physics, NASB
Заснаваны 1959
Дырэктар М.С. Казак
Супрацоўнікаў 330
Аспірантура 25
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск
Сайт ifanbel.basnet.by

У інстытуце працуе 330 чалавек, у тым ліку 224 навуковых супрацоўнікі, сярод якіх 5 акадэмікаў, 4 члена-карэспандэнты, 41 доктар навук і 107 кандыдатаў навук.

Гісторыя інстытутаПравіць

Інстытут быў створаны ў 1959 годзе ў выніку рэарганізацыі Інстытута фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР. Першапачаткова інстытут насіў назву Інстытута фізікі АН БССР. Інстытут узначаліў Б. І. Сцяпанаў1957-58 гг. - дырэктар Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР). У станаўленні інстытута бралі ўдзел такія вучоныя як М. А. Ельяшэвіч, гэтак жа, як і Сцяпанаў, запрошаны ў Мінск з ленінградскага Дзяржаўнага аптычнага інстытута, і беларускія фізікі М. А. Барысевіч, Ф. І. Фёдараў, А. Н. Сеўчанка.

Асноўнымі кірункамі даследаванняў у інстытуце спачатку сталі спектраскапія і люмінесцэнцыя складаных малекул, оптыка анізатропных і рассейвальных асяроддзяў, спектраскапія і дыягностыка нізкатэмпературнай плазмы і фізіка элементарных часціц. З адкрыццём у 1961 годзе лазераў галоўнымі кірункамі становяцца лазерная фізіка, нелінейная оптыка і лазерная спектраскапія.

Інстытут актыўна развіваўся. У 60-я гады XX стагоддзя пры ім быў створаны канструктарска-тэхналагічны аддзел, пазней рэарганізаваны ў самастойную ўстанову Вопытнае канструктарскае бюро «Аксікон».

Са здабыццём у 1991 годзе Беларуссю незалежнасці інстытут змяніў сваю назву на Інстытут фізікі АН Беларусі. У гэты ж час адбываецца чарговая рэарганізацыя інстытута. У 1991 годзе на базе лабараторыі аптычных праблем інфарматыкі створаны Аддзел аптычных праблем інфарматыкі. У 1992 годзе на аснове дзесяці лабараторый Інстытута, якія спецыялізаваліся галоўным чынам у вобласці спектраскапіі і фізікі плазмы, быў створаны Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі (ІМАФ АН Беларусі). У гэтым жа годзе магілёўскае аддзяленне інстытута было ператворана ў Інстытут прыкладной оптыкі НАН Беларусі. У 2004 годзе на правах лабараторыі ў склад Інстытута ўвайшоў Аддзел аптычных праблем інфарматыкі НАН Беларусі. Пазней, у 2007 годзе, ІМАФ быў расфарміраваны, а яго лабараторыі і аддзелы ўвайшлі ў склад Інстытута. У 2008 годзе да Інстытута далучаны лабараторыі і аддзелы расфарміраванага ў тым годзе Інстытута электронікі, была рэарганізаваная лабараторыя аптычных праблем інфарматыкі.

Навуковыя кірункіПравіць

Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з'яўляюцца:

СтруктураПравіць

У склад інстытута ўваходзяць:

  • Лабараторыя фізікі газавага разраду
  • Лабараторыя радыяцыйнай плазмадынамікі
  • Лабараторыя паўправадніковай оптаэлектронікі
  • Лабараторыя аптычнай галаграфіі
  • Лабараторыя фотаэлектронных пераўтваральнікаў
  • Лабараторыя нелінейнай оптыкі
  • Лабараторыя нанаоптыкі
  • Лабараторыя фізікі і тэхнікі паўправаднікоў
  • Лабараторыя оптыка-электронных і магнітных вымярэнняў
  • Лабараторыя лазернай спектраскапіі
  • Лабараторыя тэарэтычнай фізікі
  • Лабараторыя гетэрагенных арганічных асяроддзяў
  • Навукова-выпрабавальная лабараторыя лазернай тэхнікі і палярыметрыі
  • Лабараторыя оптыкі рассейвальных асяроддзяў
  • Лабараторыя фізічнай оптыкі
  • Лабараторыя лазернай дыягностыкі плазмы
  • Лабараторыя сістэм пераўтварэння светлавых палёў
  • Лабараторыя аптычнай дыягностыкі
  • Лабараторыя фізікі інфрачырвоных прамянёў
  • Аддзел аналітычных і спектральных вымярэнняў
  • Лабараторыя квантавай оптыкі
  • Лабараторыя мікраэлектронікі, механікі і сэнсорыкі
  • Лабараторыя фотафізікі актываваных матэрыялаў
  • Лабараторыя фатонікі малекул
  • Лабараторыя фізікі палімераў
  • Лабараторыя фізікі плазменных паскаральнікаў

Дырэктары інстытута ў розныя гадыПравіць

СпасылкіПравіць

  • Афіцыйны сайт
  • Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1991 годзе. - Мн., 1992.
  • Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1992 годзе. - Мн., 1993.