Фёдар Іванавіч Фёдараў
Фёдар Іванавіч Фёдараў (19 чэрвеня 1911, в. Турэц, Мінская губерня цяпер Карэліцкі раён — 13 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі фізік-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізіку. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1966 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1978).
Фёдар Іванавіч Фёдараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1994 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Янка Маўр |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Фізіка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1936); Інстытут фізікі АН Беларусі (з 1953) |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | У. А. Фок |
Вядомыя вучні |
Б. В. Бокуць А. М. Ганчарэнка Б. Б. Бойка І. С. Сацункевіч |
Вядомая як | Заснавальнік беларускай школы тэарэтычнай фізікі |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў сям’і Янкі Маўра ў мястэчку Турэц Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ у 1931 годзе, пасля чаго працаваў выкладчыкам педагагічнага тэхнікума ў горадзе Крычаў. У 1933 годзе накіраваўся ў Ленінград у аспірантуру. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прымяненне метаду функцыяналаў у пэўных пытаннях тэорыі выпраменвання», якую ён напісаў пад кіраўніцтвам акадэміка АН СССР У. А. Фока. Адразу пасля гэтага становіцца дацэнтам на фізічным факультэце БДУ. У 1938 годзе ініцыяваў утварэнне кафедры тэарэтычнай фізікі на фізічным факультэце БДУ і сам яе ўзначаліў. З 1943 да 1950 года быў дэканам фізічнага факультэта.
У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Інварыянтныя метады ў оптыцы анізатропных асяроддзяў». У 1955 годзе ўзначаліў лабараторыю тэарэтычнай фізікі Інстытута фізікі АН БССР. Быў рэдактарам фізіка-матэматычнай серыі часопіса «Весці АН БССР», уваходзіў у рэдакцыі ўсесаюзных часопісаў «Журнал прикладной спектроскопии» і «Дифференциальные уравнения».
Навуковая дзейнасць Правіць
Навуковыя працы па крышталяоптыцы, тэорыі пругкіх хваль у крышталях, фізіцы элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, тэорыі гравітацыі.
Пабудаваў тэорыю аптычных уласцівасцей магнітных і паглынальных крышталёў, развіў каварыянтныя метады прамога тэнзарнага злічэння ў оптыцы і акустыцы крышталёў. Распрацаваў метад праектыўных аператараў у тэорыі элементарных часціц, вектарную параметрызацыю групы Лорэнца. Прапанаваў універсальную фармулёўку нелінейных ураўненняў фундаментальных фізічных палёў, развіў тэтрадны падыход у агульнай тэорыі адноснасці. Прадказаў новую з’яву ў галіне крышталяоптыкі (гл. зрух Фёдарава), зарэгістраваную як адкрыццё (1980).
Узнагароды Правіць
Прэміі Правіць
Асноўныя працы Правіць
- Оптика анизотропных сред. Мн.: Из-во АН БССР, 1958; 2-е изд. М.: УРСС, 2004
- Теория упругих волн в кристаллах. М.: Наука, 1965.
- Theory of Elastic Waves in Crystals. New York, Plenum Press, 1968.
- Теория гиротропии. М.: Наука и техника, 1976.
- Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. Мн.: Наука и техника, 1976 (совм. с В. В. Филипповым).
- Группа Лоренца. М.: Наука, 1979; 2-е изд. М.: УРСС, 2003.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. № 3/1971.
- Фёдараў Фёдар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 366.
Спасылкі Правіць
- Інфармацыя пра Фёдарава на старонцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Біяграфія Фёдарава на старонцы кафедры тэарэтычнай фізікі фізічнага факультэта БДУ Архівавана 11 снежня 2009.
- Фёдар Іванавіч Фёдараў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)