Ігар Сяргеевіч Сацункевіч
Ігар Сяргеевіч Сацунке́віч[1] (3 снежня 1935 — 23 красавіка 2020[2]) — вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, адзін з пачынальнікаў даследаванняў па фізіцы нейтрына на Беларусі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970).
Ігар Сяргеевіч Сацункевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 снежня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 2020 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фёдар Іванавіч Фёдараў |
Біяграфія
правіцьІ. С. Сацункевіч нарадзіўся ў Мінску. У 1958 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1965 годзе — аспірантуру (вучань акадэміка Ф. І. Фёдарава[2]). З 1958 па 2013 год працаваў у Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2013 года — у Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па фізіцы высокіх энергій і электраслабых узаемадзеяннях элементарных часціц. Быў адным з першых, хто высунуў гіпотэзу існавання трэцяга цяжкага лептона. Прымаў удзел у фарміраванні праграмы даследаванняў на дэтэктары ATLAS Вялікага адроннага калайдара ў CERN, быў членам калабарацыі ATLAS з часу яе стварэння. Стаў адным з сааўтарам публікацыі аб адкрыцці базона Хігса.
Сярод апублікаваных прац:
- Современное состояние физики элементарных частиц : (Материал в помощь лектору) / Правл. о-ва «Знание» БССР. — Мн.: Б. и., 1974.
- Современное экспериментальное подтверждение специальной теории относительности. — Мн.: Вышэйшэйшая школа, 1979. — 175 с. : ил. ; 17 см. — (Библиотека юного физика).
- О слабоэлектромагнитной околорезонансной интерференции (разам з А. А. Панковым) // Ядерная физика, 1981. Т.33, вып. 6.
- Экспериментальные корни специальной теории относительности / И. С. Сацункевич. — 2-е изд., испр. — М.: УРСС, 2003.
- Экспериментальные корни специальной теории относительности / И. С. Сацункевич. — Изд. стер., [репр.]. — Москва: URSS: ЛИБРОКОМ, 2013.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Один из последних учеников академика Фёдорова (руск.)// Газета «Навука», № 19 (2798) 11 мая 2020 г.
Літаратура
правіць- Болсун А. І. Сацункевіч Ігар Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 209. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Сацункевіч Ігар Сяргеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Один из последних учеников академика Фёдорова (руск.)// Газета «Навука», № 19 (2798) 11 мая 2020 г.