Уладзімір Аляксандравіч Фок
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Фок (22 снежня 1898, Пецярбург — 27 снежня 1974) — савецкі фізік. Акадэмік АН СССР (1939, член-карэспандэнт 1932). Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Уладзімір Аляксандравіч Фок | |
---|---|
руск.: Владимир Александрович Фок | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 снежня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1974[4][7][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Alexander Alexandrovich Fock[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Dmitry Rozhdestvensky[d] |
Вядомыя вучні | Аляксандр Данілавіч Аляксандраў[d], Фёдар Іванавіч Фёдараў, Q4350519?, Yuri Yappa[d] і Olga Bazilevskaya[d] |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1922). У 1919—1923 і 1928—1941 у Дзяржаўным аптычным інстытуце, у 1924—1936 у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце, у 1934—1941 і 1944—1953 у Фізічным інстытуце АН СССР.
Навуковы ўкладПравіць
Навуковыя працы па квантавай механіцы, квантавай электрадынаміцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, распаўсюджанні электрамагнітных хваль, філасофскіх пытаннях фізікі.
Прапанаваў рэлятывісцкае хвалевае ўраўненне (ураўненне Клейна—Фока[ru]), метад прыбліжанага апісання ўзаемадзеяння ў многаэлектронных сістэмах (метад Хартры—Фока[ru]). Распрацаваў метад другаснага квантавання для сістэм з пераменнай колькасцю часціц.
УзнагародыПравіць
- Дзяржаўная прэмія СССР 1946.
- Ленінская прэмія 1960.
ТворыПравіць
- Теория пространства, времени и тяготения. 2 изд. М., 1961.
- Квантовая физика и философские проблемы. М., 1970.
- Начала квантовой механики. 2 изд. М., 1976.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Vladimir Fock // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wladimir Alexandrowitsch Fock // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Фок Владимир Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www-history.mcs.st-and.ac.uk/BirthplaceMaps/St_Petersburg.html
- ↑ 6,0 6,1 http://link.springer.com/article/10.1007%2FBF01339281
- ↑ http://www.chm.bris.ac.uk/pt/harvey/elstruct/biogs.html
- ↑ http://www-history.mcs.st-andrews.ac.uk/Biographies/Fock.html
- ↑ http://link.springer.com/content/pdf/10.1007/978-94-011-5734-6_1.pdf
- ↑ Find a Grave — 1995.
- ↑ https://ru_monuments.toolforge.org/wikivoyage.php?id=7802636000
- ↑ 12,0 12,1 12,2 MacTutor History of Mathematics archive
ЛітаратураПравіць
- Фок Уладзімір Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 433. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
- В. А. Фок. — М., 1956.