Інстытут электронікі НАН Беларусі
Інстытут электронікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — былая акадэмічная навуковая ўстанова Беларусі ў галіне электронікі.
Інстытут электронікі НАН Беларусі | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Electronics, NASB |
Размяшчэнне | Мінск |
Юрыдычны адрас | г. Мінск, Лагойскі тракт, 22 |
Гісторыя
правіцьУ 1961 годзе членам-карэспандэнтам АН СССР В.М. Аўдзеевым у складзе Акадэміі навук Беларускай ССР была створана Лабараторыя электронікі. У 1971 годзе яе ўзначаліў Уладзімір Антонавіч Піліповіч, і праз два гады яна была пераўтворана ў Інстытут электронікі. Інстытут быў расфарміраваны шляхам далучэння да Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі ў 2007 годзе[1].
Навуковыя кірункі
правіцьАсноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляліся:
- фізічныя асновы оптаэлектронікі
- аптычныя метады апрацоўкі інфармацыі
- фізічныя асновы мікраэлектронікі
- нанаструктуры
- цвёрдацельныя лазеры
- прыборабудаванне
Структура на 2006 год
правіцьЛабараторыі
правіць- аптычных метадаў апрацоўкі інфармацыі
- квантавай электронікі
- паўправадніковай оптаэлектронікі
- святлоадчувальных плёнак
- фізікі тонкіх плёнак
- цвёрдацельных пераўтваральнікаў выпраменьвання
- вакуумнай мікраэлектронікі
- электрычных і магнітных вымярэнняў
- аўтаматызацыі вымярэнняў
Кіраўнікі ў розныя гады
правіць- Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў — арганізатар і загадчык Лабараторыі электронікі АН БССР у 1961-1970 гг.
- Уладзімір Антонавіч Піліповіч — загадчык Лабараторыі электронікі АН БССР у 1971-1973 гг., дырэктар Інстытута электронікі АН БССР/АН Беларусі/НАН Беларусі ў 1973-1998 гг., з 1998 г. ганаровы дырэктар Інстытута
- Анатоль Анатольевіч Кавалёў — дырэктар Інстытута электронікі НАН Беларусі ў 1998-2004 гг.
- Юрый Васільевіч Трафімаў — дырэктар Інстытута электронікі НАН Беларусі ў 2004—2007 гг.[2]
Зноскі
Літаратура
правіць- Национальная академия наук Беларуси: 1929—1999 / Под научн. ред. Н. А. Борисевича, А. П. Войтовича. — Минск: Беларуская навука, 1998. — 252 с. ISBN 985-08-0278-2