Мікалай Станіслававіч Казак

Мікала́й Станісла́вавіч Каза́к (29 кастрычніка 1945; в. Дзешчанка, Уздзенскі раён) — савецкі і беларускі фізік, акадэмік НАН Беларусі (2003; член-карэспандэнт з 2000). Доктар фізіка-матэматычных навук (1993).

Мікалай Станіслававіч Казак
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1945(1945-10-29) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, палітык
Навуковая сфера фізіка
Месца працы Інстытут фізікі АН Беларусі,
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Фёдараў,
Барыс Бокуць
Узнагароды і прэміі
Ордэн Францыска Скарыны

Прэмія Ленінскага камсамола БССР (1978)
Дзяржаўная прэмія РБ (2000)

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання (Мінская-Каліноўская выбарчая акруга № 108). Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе (намеснік кіраўніка працоўнай групы)[1].

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. http://www.sovrep.gov.by/index.php/.479.4576...0.0.0.html Сайт Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання

СпасылкіПравіць