Дзешчанка
аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, Дзешчанскі сельсавет
Дзе́шчанка[1] (трансліт.: Dzieščanka, руск.: Дещенка) — аграгарадок[2] ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзешчанскага сельсавета.
Аграгарадок
Дзешчанка
| ||||||||||||||||||||||||
Паселішча заснавана ў 1818 годзе.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Азерскага сельсавета[3].
15 верасня 2010 года на базе Дзешчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы створаны музей бульбы. Раней на месцы школы размяшчалася эксперыментальная база імя Суворава, дзе вырошчвалі новыя сарты бульбы беларускай селекцыі. Таксама тут праводзяць фестываль-кірмаш «Бульбяны фэст». 11 верасня 2021 года ў Дзешчанцы ўсталяваны сімвалічны знак бульбе.
5 сакавіка 2025 года да Дзешчанкі далучана вёска Малая Дзешчанка[4].
Вядомыя асобы
правіць- Уладзімір Пятровіч Тарасік — беларускі вучоны ў галіне праектавання аўтамабільнага транспарту.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Узденского районного Совета депутатов от 14 марта 2008 года № 44 "О преобразовании деревни Дещенка в агрогородок" .
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 года № 219 "Об изменении административно-территориального устройства Минской области" .
- ↑ Решение Узденского районного Совета депутатов от 21 февраля 2025 года № 43 "Об упразднении сельского населенного пункта Узденского района Минской области" . pravo.by.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзешчанка