Уладзімір Пятровіч Тарасік (механік)

Уладзімір Пятровіч Тара́сік (нар. 1 верасня 1936, в. Дзешчанка, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне праектавання аўтамабільнага транспарту. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986). Заслужаны вынаходнік Беларусі (1998).

Уладзімір Пятровіч Тарасік
Дата нараджэння 1 верасня 1936(1936-09-01) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці настаўнік
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1984)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў у 1960 годзе Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1971 года ў Магілёўскім тэхнічным універсітэце1984 загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па тэорыі руху аўтамабіля, праектаванні гідрамеханічных перадач. Распрацаваў матэматычныя мадэлі колавых і гусенічных самаходных машын; метадалогію сінтэзу алгарытмаў адаптыўных інтэлектуальных сістэм кіравання энергетычнымі рэжымамі аўтатранспартных сродкаў. Адзін з распрацоўшчыкаў велікагрузнага аўтасамазвала БелАЗ-540.

Апублікаваў больш 250 навуковых прац, у тым ліку 3 падручнікі, 2 навучальных дапаможнікі, 4 манаграфіі, сааўтар Энцыклапедыі «Машынабудаванне» (том IV-15. Колавыя і гусенічныя машыны). Атрымаў больш за 120 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы, многія з якіх укаранёныя ў вытворчасць.

Падрыхтаваў 16 кандыдатаў тэхнічных навук і аднаго доктара тэхнічных навук.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалямі «За асваенне цалінных зямель» (1958), «За доблесную працу» (1970), Граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992).

Творы правіць

  • Проектирование колесных тягово-транспортных машин. Мн., 1984;
  • Математическое моделирование технических систем. Мн., 1997.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць