Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Меда́ль «За асвае́нне цалі́нных зяме́ль» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.
Медаль «За асваенне цалінных зямель» | |||
---|---|---|---|
Медаль «За освоение целинных земель» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Медаль «За освоение целинных земель» | ||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 20 кастрычніка 1956 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | каля 1 345 520 | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За аднаўленне вугальных шахт Данбаса» | ||
Малодшая | Медаль «За будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 кастрычніка 1956 года. Аўтар праекта медаля — мастак Н. Н. Філіпаў.
Статут медаля
правіцьМедалём «За асваенне цалінных зямель» узнагароджваюцца калгаснікі, работнікі саўгасаў, МТС, будаўнічых і іншых арганізацый, партыйныя, савецкія, прафсаюзныя і камсамольскія работнікі за добрую працу на асваенні цалінных і абложных зямель у раёнах Казахстана, Сібіры, Урала, Паволжа і Паўночнага Каўказа.
Да ўзнагароджання медалём «За асваенне цалінных зямель» прадстаўляюцца работнікі, якія прапрацавалі ў раёнах асваення цалінных і абложных зямель, як правіла, не менш двух гадоў.
Уручэнне медаля «За асваенне цалінных зямель» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР старшынямі, намеснікамі старшыняў і членамі Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў аўтаномных рэспублік і выканаўчых камітэтаў краявых, абласных, раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў працоўных па месцы жыхарства ўзнагароджаных.
Разам з медалём узнагароджанаму ўручаецца пасведчанне аб узнагароджанні ўсталяванай формы.
Медаль «За асваенне цалінных зямель» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці ордэнаў і іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За аднаўленне вугальных шахт Данбаса».
Апісанне медаля
правіцьМедаль «За асваенне цалінных зямель» вырабляецца з каляровага металу i мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. Вушка медаля мела два варыянты выраб — круглявае сточанае і больш рэдкае — круглявае выпуклае.
На адным боку медаля намаляваны самаходны камбайн (С-4) падчас уборкі ўраджаю і на гарызонце поля элеватар, унізе медаля ў тры радкі надпіс «За освоение целинных земель».
На адваротным боку медаля намаляваныя: унізе серп і молат з разбягаючыміся ад іх сонечнымі прамянямі, уверсе пяцівугольная зорка, з левага боку пшанічны колас і з правага боку кукурузныя катахі.
Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя. Края медаля з аверса і адваротнага боку абрамленыя выпуклым борцікам.
Для прымацавання да адзення медаля служыць пяцівугольная калодка. Калодка ўяўляе сабой пяцівугольную пласціну, звернутую адным вуглом уніз. Пласціна мае ў ніжнім вугле фігурны выраз для прымацавання медаля да калодцы. На адваротным боку пласціны прыстасаванне ў выглядзе шпількі для прымацавання калодкі да адзення.
Калодка пакрыта шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Стужка цёмна-зялёнага колеру з дзвюма падоўжнымі жоўтымі палоскамі па краях. Шырыня палосак па 3 мм кожная.
Гісторыя
правіцьВядомыя выпадкі паўторнага ўзнагароджання медалём «За асваенне цалінных зямель».
Акрамя індывідуальных узнагароджанняў праславіўшыхся грамадзян, медалём мог быць узнагароджаны і працоўны калектыў. Так, напрыклад, 12 кастрычніка 1966 года медалём «За асваенне цалінных зямель» была ўзнагароджана камсамольская арганізацыя Уральскага політэхнічнага інстытута імя Кірава. Таксама гэтага медалю быў удастоены аўтамабільны батальён Кіеўскай Ваеннай Акругі. Адным з узнагароджаных гэтым медалём з'яўляецца Ю. А. Гагарын[1]. Пасля яго гэты медаль ўручаўся на месцы пасадкі і многім іншым касманаўтам.[2]
Ілюстрацыі
правіць-
Рэверс медаля
-
Пасведчанне да медаля
-
Паштовая марка СССР, 1957 год
Зноскі
- ↑ Биография Ю. А. Гагарина Архівавана 16 чэрвеня 2012.
- ↑ Александр Глушко. Восстановленные даты фотохроники первого космонавта. — журнал "Государственная служба", 2 (28) Март-Апрель 2004. — ISSN 2070-8378. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2012.
Літаратура
правіць- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 162—163. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 66—67.
Спасылкі
правіць- Медаль «За освоение целинных земель» . Ордена и медали СССР. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 28 марта 2011.