Кукуруза (род раслін)

Кукуру́за[3] (Zea) — род раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae), да якога адносяць шэсць відаў[4]. Аднак, у культуры род прадстаўлены адзіным відам Zea mays, які вырошчваюць па ўсяму свету ў прамысловых маштабах. Гэты від з’яўляецца каштоўнай харчовай, кармавой і тэхнічнай культурай.

Кукуруза

Кукуруза цукровая (Zea mays).
Група квітнеючых раслін.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zea L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42268
NCBI  4575
EOL  108049
GRIN  g:13020
IPNI  19280-1


Біялагічнае апісанне правіць

Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расліна, дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш), з добра развітой каранёвай сістэмай. На ніжніх вузлах сцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані.

Сцябло прамастаячае, да 7 см у дыяметры, без паражніны ўнутры (у адрозненне ад большасці іншых траў).

Лісце буйное, лінейна-ланцэтнае, да 10 см шырынёй і 1 м даўжынёй].

Каласкі з тычачкавымі і песцічнымі кветкамі сабраны ў розныя суквецці або ў асобных частках аднаго суквецця. Тычачкавыя кветкі сабраны па два ў каласкі, адзін з іх амаль сядзячы, другі на ножцы, каласкі сабраны ў зверху мяцёлку. Каласкі з песцічнымі кветкамі сядзяць шэрагамі з 6-16 кветак на тоўстай, мясістай восі катаха, якая выходзіць у сярэдняй частцы сцябла з пазух лісця. Песцік доўгі, ніткападобны, на канцы двухлопасцевы. Падчас квіцення песцікі ўсіх каласкоў звешваюцца ў выглядзе пучка з похвавых лісцеў, якія акружаюць катах.

Плод — зярноўка.

Віды правіць

Уся кукуруза, якая культывуецца, як сельскагаспадарчае расліна, адносіцца менавіта да падвіду Zea mays subsp. mays; часам гэты падвід вызначаюць як асобны від Zea saccharata Sturtev

 
Zea mays «fraise» — Тулузскі музеум
 
Zea mays 'Oaxacan Green' — Тулузскі музеум

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. The Plant List: Zea

Літаратура правіць