Ота Кунцэ
Ота Кунцэ (ням.: Karl Ernst Otto Kuntze; 1843—1907) — нямецкі батанік і падарожнік, вядомы сваімі спробамі ў корані рэфармаваць батанічную таксанамію.
Ота Кунцэ | |
---|---|
ням.: Karl Ernst Otto Kuntze | |
| |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1843[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1907 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Helene Kuntze[d][5] |
Род дзейнасці | батанік, біёлаг, геолаг, падарожнік |
Навуковая сфера | батаніка[6], батанічны калекцыянер[d], біялогія[6] і геалогія[6] |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][7] |
Вядомы як | Аўтар альтэрнатыўнай батанічнай таксанаміі. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Kuntze».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Раней, у некаторых крыніцах, выкарыстоўваліся абазначэнні O.Kuntze і O.Ktze.
|
Кароткая біяграфія
правіцьПа першай адукацыі Ота Кунцэ быў аптэкарам.
У 1863—1866 гадах ён працаваў у вобласці камерцыі ў Берліне, падарожнічаў па Цэнтральнай Еўропе і Італіі. У 1868—1873 гг. быў уладальнікам фабрыкі па вытворчасці эфірных алеяў. У 1874—1876 гадах падарожнічаў па свеце, пабываў на Карыбскіх астравах, у ЗША, Японіі, у Кітаі, Паўднёва-Усходняй Азіі, на Аравійскім паўвостраве і ў Егіпце. Дзённік падарожжаў быў апублікаваны ў 1881 годзе пад назвай «Um die Welt» («Вакол свету»).
З 1876 па 1878 год вывучаў прыродазнаўчыя навукі ў Берліне і Лейпцыгу, доктарскую дысертацыю абараніў у Фрайбургу — гэта была манаграфія пра род Хіннае дрэва (Cinchona).
У 1886 годзе Кунцэ наведаў расійскую Пярэднюю Азію, а 1887—1888 гады правёў на Канарскіх астравах. Вынікі абодвух падарожжаў сталі часткай яго галоўнай працы — трохтамовай працы Revisio Generum Plantarum, апублікаванай у 1891 годзе і заснаванай на аналізе сабранай ім падчас падарожжаў батанічнай калекцыі. Гэта праца выклікала шок і неразуменне ў навуковым свеце, паколькі Кунцэ ў ёй цалкам змяніў батанічную таксанамію, якая існавала да гэтага.
Напачатку 1890-х ён з’ехаў у Паўднёвую Амерыку і пабываў амаль ва ўсіх краінах гэтага рэгіёна. У 1894 годзе ён падарожнічаў па Паўднёвай Афрыцы, у тым ліку наведаў нямецкія калоніі.
У 1904 годзе ён наведаў Аўстралію, Новую Зеландыю, Цэйлон, Самоа, Гаваі і ЗША.
У 1905 годзе на Другім міжнародным батанічным кангрэсе ў Вене яго рэвалюцыйныя ідэі ў вобласці батанічнай наменклатуры зноў не знайшлі разумення сярод вучоных.
У гонар Ота Кунцэ названы шматлікія батанічныя таксоны[8].
У працах Кунцэ было апісана больш за пяцьсот родаў раслін і вялікая колькасць відаў, верагодна, некалькі дзясяткаў тысяч.
Навуковыя працы
правіць- Taschen-Flora von Leipzig. — Leipzig, 1867.
- Rubus-Reform deutscher Brombeeren. — 1867.
- Cinchona. — Haessel, 1878. (ням.)
- Um die Erde. — Leipzig, 1881.
- Plantae orientale-rossica. — 1887.
- Revisio generum plantarum. — Leipzig, A. Felix (у трох частках ч.1 — 1891, ч.2 — 1891, ч.3 — 1893.) (ням.)
- Geogenetische Beiträge. — Druck von Gressner & Schramm, 1895.
- Lexicon generum phanerogamarum inde ab anno MDCCXXXVII: 1902.
Зноскі
- ↑ Brozović D., Ladan T. Otto Kuntze // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Carl Ernst Otto Kuntze // Biographical Database of Southern African Science — 2002. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117555142 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117555142 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Zanoni T. A. Otto Kuntze, Botanist. I. Biography, Bibliography and Travels // Brittonia — Springer Science+Business Media, 1980. — Vol. 32, Iss. 4. — P. 551. — ISSN 0007-196X; 1938-436X — doi:10.2307/2806169
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117555142 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ Спіс відаў, названых у гонар Ота Кунцэ, на сайце «The International Plant Names Index»
Літаратура
правіць- Zanoni T.A. Otto Kuntze botanist. Biography, bibliography, and travels. // Brittonia. 1980. 32, 551—571. — Ота Кунцэ, батанік. Жыццяпіс, бібліяграфія, падарожжы.