Таксаномія
Таксано́мія (ад стар.-грэч.: τάξις — лад, парадак і νόμος — закон) — навука, якая займаецца класіфікацыяй і сістэматызацыяй (напрыклад, відаў жывых арганізмаў).

Гісторыя правіць
Слова «таксаномія» ўпершыню прапанаваў Агюстэн Дэкандоль у 1813 годзе. Ён займаўся класіфікацыяй раслін і аднёс гэтае паняцце да біялогіі. Пазней з’явіліся таксаномія ў лінгвістыцы, геаграфіі і геалогіі.
Сучасныя погляды на таксаномію правіць
З пункту погляду матэматыкі, таксаномія займаецца пабудовай дрэвападобнай структуры класіфікацыі пэўных аб’ектаў. Уверсе гэтай структуры агульная класіфікацыя (карнявы таксон). Ён уключае ўсе аб’екты пэўнай таксаноміі. Таксоны больш нізкага ўзроўню класіфікуюць аб’екты больш спецыфічна. Яны адносяцца да падмностваў гэтых аб’ектаў. Сучасная біялагічная класіфікацыя, напрыклад, з’яўляецца іерархічнай сістэмай, у падмурку якой знаходзяцца асобныя арганізмы (індывідуумы). На розных узроўнях іерархіі гэтай сістэмы знаходзяцца таксоны, кожны з якіх падпарадкаваны аднаму і толькі аднаму таксону больш высокага рангу. Адна з найбольш фундаментальных праблем таксаноміі заключаецца ў вызначэнні спосабу існавання таксону.
Словы «таксаномія» і «сістэматыка» часта выкарыстоўваюць як сінонімы, але строга кажучы, таксаномія з’яўляецца часткай сістэматыкі.
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі правіць
- Tree of Life
- Падборка электронных рэсурсаў па біялагічнай таксанаміі на сайце Нацыянальнага цэнтра біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) (англ.) (Праверана 22 лютага 2010)