Азерскі сельсавет

сельсавет Беларусі

Азе́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Возера.

Азерскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Уздзенскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Возера
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 968
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 23 сакавіка 1932 года — у Койданаўскім нацыянальным польскім раёне, з 29 чэрвеня 1932 года — у Дзяржынскім раёне, з 31 ліпеня 1937 года — ва Уздзенскім раёне. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года ў склад новаўтворанага Дзешчанскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Валодзькі, Гарадзішча, Дзегцяное, Дзешчанка, Карма, Малая Дзешчанка, Рабінаўка і Ячанка)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 2968 чалавек[2], з іх 89,3 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.