Менская акруга

акруга ў БССР
(Пасля перасылкі з Мінская акруга)

Ме́нская акруга, часам Мінская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала з ліпеня 1924 па ліпень 1930 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Менск.

Менская акруга
Краіна
Статус акруга
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 26 ліпеня 1930
Афіцыйныя мовы беларуская, ідыш, польская, руская
Насельніцтва (1926) 539,5 тыс.
Нацыянальны склад беларусы — 79,8%; яўрэі — 13,1%; рускія — 3,1%; палякі — 2,5%
Плошча 10,9 тыс.
Менская акруга на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Менская акруга ў 1925 годзе
 
Менская акруга ў 1928 годзе

Акруга ўтвораная 17 ліпеня 1924 года. Плошча акругі 10888 км², насельніцтва 498,6 тыс. чал. (1924), пасля ўзбуйнення плошча 21421 км², насельніцтва 879,7 тыс. чал. (1927)[1]. Паводле дадзеных перапісу 1926 года колькасць насельніцтва складала 539,5 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 79,8 %; яўрэі — 13,1 %; рускія — 3,1 %; палякі — 2,5 %.

Першапачаткова ўключаў 11 раёнаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Заслаўскі, Койданаўскі, Лагойскі, Пухавіцкі, Самахвалавіцкі, Смалявіцкі, Смілавіцкі, Уздзенскі, Чэрвеньскі, Шацкі, 2 гарады (Менск, Чэрвень), 8 мястэчак (Заслаўе, Койданава, Лагойск, Пухавічы, Смалявічы, Смілавічы, Узда, Шацк)[1].

20 жніўня 1924 года раёны падзеленыя на 120 сельсаветаў. Выходзіла акруговая газета «Беларуская вёска»[1].

9 чэрвеня 1927 года ў склад Менскай акругі ўвайшлі 8 раёнаў скасаваных Барысаўскай і Слуцкай акруг: Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Грэскі, Зембінскі, Капыльскі, Крупскі, Плешчаніцкі, Халопеніцкі[1].

18 чэрвеня Крупскі раён перададзены Аршанскай акрузе. 4 жніўня 1927 года скасаваны Шацкі раён. 27 верасня 1927 года скасаваны Зембінскі раён[1].

Акруга скасаваная 26 ліпеня 1930 года, як і большасць акруг[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Мінская акруга // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 5. — С. 171. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.