Смілавіцкі раён
Смі́лавіцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1931 і 1935 — 1938 гадах. Цэнтр — Смілавічы.
Смілавіцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Смілавічы |
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924 6 ліпеня 1935 |
Дата скасавання |
18 студзеня 1931 11 лютага 1938 |
Гісторыя
правіцьРаён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Смілавічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Абчацкі, Валевачскі, Голацкі, Драчкаўскі, Дукорскі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Пятровіцкі, Рудзенскі, Смілавіцкі. 24 верасня 1926 года ўтвораны Замастоцкі нацыянальны польскі сельсавет, Смілавіцкі сельсавет скасаваны. Пасля скасавання 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Кайкаўскі сельсавет скасаванага Самахвалавіцкага раёна. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Абчацкі, Голацкі, Дукорскі, Замастоцкі нацыянальны польскі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Рудзенскі сельсавет і мястэчка Смілавічы перададзены Пухавіцкаму раёну; Драчкаўскі і Пятровіцкі сельсаветы — Смалявіцкаму раёну; Валевачскі сельсавет — Чэрвеньскаму раёну; Кайкаўскі сельсавет уключаны ў гарадскую рысу горада Мінска.
6 ліпеня 1935 года Рудзенскі раён перайменаваны ў Смілавіцкі раён, у яго склад уваходзілі 12 сельсаветаў: Азярычынскі (Азярышчанскі), Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Узлянскі, Цітвянскі, Шацкі. 11 лютага 1938 года Смілавіцкі раён зноў перайменаваны ў Рудзенскі раён.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Смілавіцкі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 55. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).