Міханавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Кайкаўскі сельсавет)

Мі́ханавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Міханавічы.

Міханавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Міханавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 9 576
Міханавіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кайкаўскі сельсавет у складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кайкава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў складзе Смілавіцкага раёна. 8 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Міханавічы. 8 чэрвеня 1981 года сельсавет перайменаваны ў Міханавіцкі. 28 ліпеня 2017 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Дачны[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 7177 чалавек[2], з іх 85,3 % — беларусы, 9,5 % — рускія, 2,0 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 9576 чалавек[4].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.