Міханавічы (аграгарадок)

аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Мі́ханавічы[2] (трансліт.: Michanavičy, руск.: Михановичи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Міханавіцкага сельсавета. Месцяцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Асіповічы.

Аграгарадок
Міханавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Вышыня цэнтра
193 м[1]
Насельніцтва
  • 5 351 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223070
Аўтамабільны код
5
Міханавічы на карце Беларусі ±
Міханавічы (аграгарадок) (Беларусь)
Міханавічы (аграгарадок)
Міханавічы (аграгарадок) (Мінская вобласць)
Міханавічы (аграгарадок)

Планіроўка правіць

Чыгуначныя пуці дзеляць пасёлак на дзве часткі. Акрамя прыватнага сектара, у Міханавічах ёсць шматпавярховыя дамы. Злева ад цэнтральнай вуліцы — тэрыторыя воінскай часці з ваенным гарадком, які прадстаўлены невялікімі двухпавярховымі шматкватэрнымі дамамі. У канцы цэнтральнай вуліцы — шасціпавярховы дом.

Гісторыя правіць

Заснаваны 16 верасня 1873 года, калі быў уведзены ў эксплуатацыю ўчастак Лібава-Роменскай чыгункі МінскБабруйск. Чыгуначная станцыя атрымала сваю назву ад суседняй вёскі Міханавічы. У вёсцы на беразе Свіслачы месцілася вадакачка, з дапамогай якой на станцыі вадой запраўляліся паравозы.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы. Вадакачка вёскі Міханавічы згадваецца ў гістарычнай літаратуры як месца правядзення II з’езда партызан Менскага павета (5 красавіка 1920 года) падчас польска-савецкай вайны.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года пасёлак у Кайкаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1924 годзе пачынае дзейнічаць тарфяное прадпрыемства «Міханавічы» (спыніла дзейнасць у 1964 годзе). У даваенны час для рабочых былі пабудаваны 7 жылых баракаў, сталовая, магазін.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі. У час акупацыі ў адным з баракаў прадпрыемства нацысты ўтрымлівалі каля 100 ваеннапалонных савецкіх салдат, працу якіх выкарыстоўвалі для здабычы торфу. У ваколіцах Міханавічаў існаваў савецкі партызанскі рух. Недалёка ад чыгуначнай станцыі месціцца брацкая магіла партызан і воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1941—1944 гадах (з 111 пахаваных вядомыя прозвішчы 43 чалавек).

У 1974 годзе недалёка ад Міханавічаў быў пабудаваны першы кампрэсарны цэх абслугоўвання магістральнага газаправода, з гэтага часу значная частка насельніцтва пасёлка працуе ў Мінскім упраўленні магістральных газаправодаў. У 1989 годзе да пасёлка Міханавічы была далучана суседняя вёска Астравы.

Насельніцтва правіць

  • 1926 год — 18 двароў, 66 жыхароў
  • 1997 год — 4352 жыхары
  • 1999 год — 4047 жыхароў
  • 2009 год — 5351 жыхар

Інфраструктура правіць

На тэрыторыі аграгарадка размешчаны агульнаадукацыйная сярэдняя школа, тры дзіцячыя дашкольныя ўстановы, урачэбная амбулаторыя, Дом фальклору, Дзіцячая школа мастацтваў, сельскі Дом культуры, Цэнтр моладзі, Мінская цэнтральная раённая бібліятэка. З 2021 года працуе фізкультурны комплекс «Кіт», дзе ёсць басейн, лазня, спартыўная зала.

Транспарт і дарогі правіць

 
Чыгуначная станцыя «Міханавічы»

У аграгарадку месціцца аднайменная чыгуначная станцыя. Ёсць маршрутнае таксі да вакзала Мінск-Пасажырскі, ходзіць аўтобус да Кайкава.

Славутасці правіць

 
Царква евангелістаў «Адраджэнне»
  • Царква евангелістаў «Адраджэнне»
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў (1964)

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Міхано́вічы, Пасёлак Мі́ханаўскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць