Драчкаўскі сельсавет
Дра́чкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Драчкава.
Драчкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Драчкава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 558 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222227 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Смалявіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 10 лютага 1977 года ў склад сельсавета з Пятровіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікі Камень, Калюга, Сінія Горы і хутар Дуброва), у склад Верхменскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Вызваленне, Вялікі Лес і Пяцілетка)[1]. 16 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пятровіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: вёскі Быкачына, Бярозавая Гара, Волма, Дзяхань, Загор’е, Задвор’е, Зарэчча, Заямнае, Зялёны Лужок, Каліта, Куляшоўка, Лазовы Куст, Лукава, Першамайская, Плюшчай, Пятровічы, Самсонаўка, Узбарогі і Чырвоны Лужок)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1558 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,4 % — палякі, 0,4 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 16 декабря 2009 г. № 231 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021. Праверана 6 жніўня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.