Лагойскі раён
Лаго́йскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Плошча раёна складае 2,4 тыс. км². Насельніцтва — 35,96 тыс. чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтр — горад Лагойск.
Лагойскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Лагойск | ||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||
Кіраўнік | Аляксандр Георгіевіч Ласевіч[d] | ||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 80,83 %, руская 17,0 % Размаўляюць дома: беларуская 55,48 %, руская 40,26 %[1] |
||
Насельніцтва (2009) |
35 957 чал.[1] (13-е месца) | ||
Шчыльнасць | 15,3 чал./км² (19-е месца) | ||
Нацыянальны склад |
беларусы — 92,79 %, рускія — 5,09 %, іншыя — 2,12 %[1] |
||
Плошча |
2 365,02[2] (5-е месца) |
||
Вышыня над узроўнем мора |
276 м[3] | ||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||
Тэлефонны код | 17 74 | ||
Паштовыя індэксы | 223 1xx | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРаён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Менскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Лагойск. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Бясядскі, Гайненскі (Гаінскі), Калачоўскі, Коранскі, Кузевіцкі, Лагойскі, Моладскі, Падонкаўскі (Паданкаўскі), Слабадскі, Янушкавіцкі. 29 кастрычніка 1924 года Моладскі сельсавет перайменаваны ў Юркавіцкі. 24 верасня 1926 года скасаваны Лагойскі сельсавет. 22 верасня 1927 года да раёна далучаны Швабскі сельсавет скасаванага Зембінскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Астрошыцкі, Бяларуцкі, Прудзішчанскі сельсаветы скасаванага Астрашыцка-Гарадоцкага раёна. 11 чэрвеня 1932 года Юркавіцкі сельсавет рэарганізаваны ў Юркавіцкі нацыянальны польскі сельсавет, які 26 мая 1935 года быў рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Лагойск атрымаў статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе Швабскі сельсавет перайменаваны ў Чырванашвабаўскі.
У Вялікую Айчынную вайну ў пачатку ліпеня 1941 быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія знішчылі тут каля 6 тысяч чалавек; разам з жыхарамі вёскі Асавіно, Баравыя, Гані, Дальва, Ідаліна, Мыльніца, Слабада, Трысцень, Тхарніца, Хатынь (не адрадзіліся). У раёне дзейнічалі партызанскія брыгады «Жалязняк», 1-я антыфашысцкая, «Дзядзькі Колі», Лагойская, «Бальшавік», «Народныя мсціўцы», імя Варанянскага, імя Фрунзе, «Смерць фашызму», «Штурмавая», асобны партызызанскі атрад «Мясцовыя»; Лагойскія падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ. Выдавалася падпольная газета «За Савецкую Беларусь». Вызвалены ў пачатку ліпеня 1944 года войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Мінскай аперацыі.
16 ліпеня 1954 года скасаваны Бясядскі, Прудзішчанскі і Слабадскі сельсаветы, 14 красавіка 1959 года — Калачоўскі сельсавет, 25 ліпеня 1959 года — Юркавіцкі сельсавет. 24 мая 1960 года скасаваны Коранскі і Кузевіцкі сельсаветы, утвораны Лагазінскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Плешчаніцы, Акалоўскі, Акцябрскі, Задор’еўскі, Зарэцкі, Ізбішчанскі, Каменскі, Крайскі, Нястанавіцкі, Плешчаніцкі і Прусевіцкі сельсаветы скасаванага Плешчаніцкага раёна, Прылепскі і Юр’еўскі сельсаветы скасаванага Смалявіцкага раёна. 6 студзеня 1965 года Прылепскі і Юр’еўскі сельсаветы вернуты адноўленаму Смалявіцкаму раёну. 30 студзеня 1969 года Падонкаўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменкаўскі. 30 студзеня 1976 года скасаваны Прусевіцкі сельсавет. 26 верасня 1983 года скасаваны Плешчаніцкі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Лагойск і Лагойскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 26 снежня 1995 года ўтвораны Лагойскі сельсавет. 3 чэрвеня 1998 года Лагойск атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 3 красавіка 2008 года Чырванашвабаўскі сельсавет перайменаваны ў Швабскі[4]. 30 кастрычніка 2009 года Плешчаніцкі пассавет рэарганізаваны ў Плешчаніцкі сельсавет, скасаваны Ізбішчанскі і Знаменкаўскі сельсаветы[5]. 28 мая 2013 года скасаваны Зарэчанскі, Лагазінскі і Нястанавіцкі сельсаветы[6].
Геаграфія
правіцьПаўднёвая частка раёна размешчаная ў межах Лагойскага і Плешчаніцкага ўзвышшаў і мае буйнаўзгорысты градавы рэльеф. Абсалютныя вышыні вагаюцца ад 240 да 310 м, паўночна-заходняя частка — на Нарачанска-Вілейскай нізіне. На тэрыторыі раёна бяруць пачатак рэкі Ілія, Дзвінаса, Вяча, Гайна, Цна.
Раён мае запасы торфу і пяскова-жвіровых сумесяў.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 °C, ліпеня +17,6 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 630 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду складае 188 дзён.
Пад лясамі каля 50 % тэрыторыі раёна, лясы ў асноўным хваёвыя.
У раёне размешчаныя 2 ландшафтныя заказнікі дзяржаўнага значэння: «Белая Русь» (4460 га), «Купалаўскі» (2000 га). 3 помнікаў прыроды мясцовага значэння можна вылучыць: Лагойскі парк (помнік садова-паркавага мастацтва 1-й паловы XIX ст.), Лагойскую крыніцу, Паграбішчанскія крыніцы, 4 заказнікі мясцовага значэння.
Насельніцтва
правіцьАгульная колькасць насельніцтва Лагойскага раёна на 1 студзеня 2008 г. складае 38,4 тыс. чалавек (у 2006 — 38,9 тыс.). Шчыльнасць насельніцтва — 16 чал/км². У раёне 318 населеных пунктаў, г. Лагойск і г.п. Плешчаніцы.
Ахова здароўя
правіцьУ структуру ДУЗ «Лагойская ЦРБ» уваходзяць: цэнтральная раённая бальніца, 2 паліклінікі, Плешчаніцкая 2-ая раённая бальніца, 1 участковая бальніца, 7 бальніц сястрынскага дагляду, 24 ФАПы, 2 цэладзённыя пасты хуткай медыцынскай дапамогі.
Адукацыя
правіцьРэалізацыю права грамадзян на атрыманне паўнавартаснай адукацыі ажыццяўляюць розныя тыпы навучальных устаноў: 23 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 1 гімназія, 15 сярэдніх агульнаадукацыйных школаў, 5 вучэбна-педагагічных комплексаў, 7 базавых агульнаадукацыйных школ, 1 вучэбна-педагагічны комплекс, 3 вучэбна-педагагічныя комплексы, 1 вячэрняя (зменная) агульнаадукацыйная школа, 2 дамы дзіцячай творчасці, дзіцячы сацыяльны прытулак, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, 2 прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, УКК.
Агульнаадукацыйныя ўстановы наведваюць 4618 вучняў, дашкольныя — 1138 дзяцей.
Ахоп навучэнцаў раёна рознымі тыпамі дыферэнцыяванага навучання склаў: у 1—11 кл. — 49 %, 8—11 кл. — 72,5 %. 85 % школаў надаюць адукацыйныя паслугі на падвышаным і паглыбленым узроўні. Установы адукацыі раёна падтрымліваюць сувязі з 7 вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.
Культура
правіцьУ раёне ёсць неабходная база для арганізацыі вольнага часу, задавальнення запатрабаванняў і развіцці творчых здольнасцяў жыхароў: 2 дзіцячыя школы мастацтваў, дом рамёстваў, ганчарная майстэрня, 42 бібліятэкі, 29 клубных устаноў, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, раённы Цэнтр культуры.
Памятныя мясціны
правіцьНа тэрыторыі раёна захаваліся архітэктурныя помнікі: Свята-Мікалаеўская царква ў Лагойску (1824), помнікі народнага драўлянага дойлідства другой паловы ХIХ стагоддзя — касцёл у в. Амнішава і царква ў в. Ізбішча, капліца ў в. Жардзяжжа — помнік эклектычнай архітэктуры (другая палова ХIХ-пачатак ХХ стст).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Эрнст Бабенка (1937, г.п. Плешчаніцы — 2019) — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута[7]
- Пётр Міхайлавіч Бахараў, Герой Савецкага Саюза
- Іосіф Антонавіч Беластоцкі, Заслужаны шафёр БССР
- Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (1886, в. Пасадзец — 1941) — беларускі паэт і празаік, мовазнаўца
- Ніл Гілевіч (1931, в. Слабада — 2016) — беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч
- Мікола Гіль (1936, в. Слабада — 2022) — беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык
- Язэп Адамавіч Гладкі, грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф
- Зарыян Даленга-Хадакоўскі, сапр. Адам Чарноцкі (1784, маёнтак каля в. Гайна — 1825) — славяназнавец, адзін з пачынальнікаў беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі
- Леанід Давыдавіч Куніца, беларускі кардыёлаг
- Леапольд Родзевіч (1895, фальв. Кур’янаўшчына — 1938) — беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч
- Апалонія Савёнак (1901, засценак Аўгустова — 1982) — беларуская пісьменніца
- Мікола Трухан (1947, Плешчаніцы — 1999) — беларускі рэжысёр, акцёр
- Святлана Усовіч, беларуская лёгкаатлетка
- Мая Міхайлаўна Яніцкая, беларускі мастацтвазнавец
Старшыні Лагойскага райвыканкама
правіць- 1973—1977 — Анатоль Міхайлавіч Жук
- да 15 красавіка 2011 — Іван Іванавіч Магер
- 15 красавіка 2011 — ліпень 2014 — Анатоль Якаўлевіч Антыпенка
- ліпень 2014 — студзень 2019 — Віктар Міхайлавіч Каляда
- з 28 сакавіка 2019 — Аляксандр Георгіевіч Ласевіч
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 3 апреля 2008 г. № 105 О переименовании Червонношвабовского сельсовета Логойского района
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Імены Свабоды https://docs.rferl.org/be-BY/2020/11/07/96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лагойскі раён