Цна (прыток Гайны)

рака ў Беларусі

Цна (у верхнім цячэнні — Чырвоная) — рака ў Мінскай вобласці Беларусі, у Смалявіцкім і Лагойскім раёнах і на мяжы Барысаўскага і Лагойскага раёнаў, левы прыток ракі Гайна.

Цна
Характарыстыка
Даўжыня 66 км
Плошча басейна 609 км²
Басейн Гайна → Бярэзіна → Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 4,1 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 0,5 км ад вёскі Літвічы
 · Каардынаты 54°36′56,60″ пн. ш. 27°53′30,70″ у. д.HGЯO
Вусце рака Гайна
 · Месцазнаходжанне за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сутокі
 · Вышыня 163,8[1] м
 · Каардынаты 54°11′30,50″ пн. ш. 28°05′06,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Смалявіцкі раён, Лагойскі раён
Цна (прыток Гайны) (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 66 км. Плошча вадазбору 609 км². Вадазбор у паўночнай частцы Мінскага ўзвышша. Пачынаецца ў забалочанай мясцовасці прыкладна за 0,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Літвічы (Лагойскі раён). Упадае ў Гайну прыкладна за 400 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Сутокі Смалявіцкага раёна. Даліна трапецападобнай формы, месцамі невыразная. Шырыня даліны 1—2, месцамі да 3,5 км. Схілы даліны спадзістыя, вышынёй ад 3—4 м у вярхоўі да 30 м у ніжнім цячэнні. Рэчышча [[канал (Гідраграфія) каналізаванае, за выключэннем 14 км ад вытоку і 2 км ад вусця.

Прытокі: Васільчанка, Пядань, Чарніца, Макоўза, Студзянец. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм. У басейне Цны вадасховішча Макоўза.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-69. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1982 г.(руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць