Лавоша (рака)

рака ў Беларусі

Лаво́ша — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Цна (прыток Гайны, басейн Бярэзіны).

Лавоша
Характарыстыка
Даўжыня 10 км
Басейн 49 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Лавоша
 • Каардынаты 54°20′34″ пн. ш. 27°58′54″ у. д.HGЯO
Вусце Цна
 • Вышыня каля 171[1] м
 • Каардынаты 54°19′07″ пн. ш. 28°06′16″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Цна → Гайна → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Лагойскі раён
physical
Лавоша (рака)
Лавоша (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва Лавоша балцкага паходжання.

Гідранімічны корань Lav- таксама ў літоўскай рачной назве Lavysa (рака, з якой выцякае возера Lavysas), якая далей звязаная з гідронімамі Lūvas, Lojis[2].

Ад індаеўрапейскага *lou- са значэннем «умываць, мыць, купаць» (> «ліцца», «жолаб, роў»)[3]. У старабалцкай лексіцы корань меў прысутнічаць (пра гэта сведчаць гідронімы), але з цягам часу знік пад ціскам іншых сінонімаў. Тое ж адбылося і, напрыклад, з *droṷus «плынь», што захавалася ў стараіндыйскім draváḥ (< dravas) «бег», а таксама ў гідронімах тыпу Адроў, Сухадроўка.

У назве Лавоша корань Lav- пашыраны пашыральнікам -š- (> --), які выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні, а таксама прысутны ў гідронімах Nalošas, Gailėšis, Lapišius, Pelyša[4].

Значэнне назвы Лавоша можа быць перададзенае як «Цякучая (рака)».

Балцкай таксама з’яўляецца назва ракі Цна, у якую Лавоша ўцякае, і назвы іншых цнянскіх прытокаў рэк Ісга (таго ж паходжання, што і бярэзінская Сха), Пядынь, Макоўза[5]. На Бярэзіне (як і на Сажы) Ул. Тапаровым адзначалася адмысловая канцэнтрацыя балцкіх гідронімаў.

Водаапісанне правіць

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4 м/км.

Выток ракі знаходзіцца каля вёскі Лавоша. Упадае ў Цну прыкладна за 3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Кроква. Вадазбор на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-69. Выданне 1987 г. Стан Мясцовасці на 1982 г. (руск.)
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 182, 184.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 692.
  4. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 316—318.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 189—190, 203.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць