Задор’еўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Задо́р’еўскі сельсавет[2] (таксама — Задо́рскі сельсавет[3]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Задор’е.

Задор’еўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 32 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Задор’е
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
старшыня Кушнярэвіч Анатоль Іосіфавіч[1]
Афіцыйная мова беларуская
Насельніцтва (2023) 1 253[1]
Плошча 243,76[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223141
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Амнішаўскага і Горнаўскага сельсаветаў[4]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 30 студзеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прусевіцкага сельсавета (вёскі Васількоўка і Шылы)[5]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Ізбішчанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў: вёскі Венера, Выгар, Дзвінаса, Краснае, Леснікі, Луськое, пасёлак Задор’е[6]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ізбішчанскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Ізбішча, Мацеева, Папоўцы, Сакавічы, Хацень, Шамаўка і Юрылава)[7]. 29 чэрвеня 2010 года ліквідавана вёска Гаравец[8], 28 снежня 2012 года — вёска Востраў 1[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 1290 чалавек[10], з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — палякі[11]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1389 чалавек[12].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Харошае».

Зноскі

  1. а б в Афіцыйная старонка сельсавета на сайце Лагойскага раёна
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 327, 328
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 512
  4. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  6. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 студзеня, 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  8. Решение Логойского районного Совета депутатов от 29 июня 2010 г. № 16 Об упразднении деревни Горавец Задорьевского сельсовета Логойского района
  9. Решение Логойского районного Совета депутатов от 28 декабря 2012 г. № 164 Об упразднении деревни Остров-1 Задорьевского сельсовета Логойского района Архівавана 4 сакавіка 2016.
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць