Знаменкаўскі сельсавет
Зна́менкаўскі сельсавет (або Зна́менскі сельсавет[1]) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Знаменка. Размяшчаўся на паўднёвым усходзе раёна.
Знаменкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Знаменка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 1 412 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223127 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Падонкаўскі (Паданкаўскі) сельсавет у складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Падонкі. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Косіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Падонкі[2]. 30 студзеня 1969 года вёска Падонкі перайменавана ў Знаменку, а сельсавет — у Знаменскі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лагойскага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1412 чалавек[4], з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — палякі[5].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Аўгустова, Гаішча, Жалудоўшчына, Загор’е, Замасточча, Знаменка, Карцоўшчына, Косіна, Мачужычы, Пархава, Свідна, Сілічы і Чарняхоўскі.
Зноскі
- ↑ Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — С. 111. — 360 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015. Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 327—328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Знаменкаўскі сельсавет у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь