Знаменка (Лагойскі раён)

вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Зна́менка[1] (трансліт.: Znamienka, руск.: Знаменка) (да 1969 года Падо́нкі) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.

Вёска
Знаменка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Падонкі
Вышыня цэнтра
227 м
Насельніцтва
  • 85 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовы індэкс
223112
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232846030
Знаменка на карце Беларусі ±
Знаменка (Лагойскі раён) (Беларусь)
Знаменка (Лагойскі раён)
Знаменка (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Знаменка (Лагойскі раён)

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Знаменкаўскага сельсавета[2].

Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Лагойска, за 43 кіламетры ад Мінска, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы[3].

Гісторыя

правіць

На хвалі калектывізацыі быў створаны калгас «Чырвоныя Падонкі». Затым яго перайменавалі ў калгас імя Леніна. Вёска з’яўлялася цэнтрам Падонкаўскага сельсавета.

У 1969 годзе дырэктар мясцовай школы ініцыяваў пераназванне Падонкаў у Знаменку.

Вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Знаменскага сельсавета.

Насельніцтва

правіць
  • 148 жыхароў, 78 двароў (1997)[3]

Інфраструктура

правіць

Раней функцыянавала школа-васьмігодка, бібліятэка, сельскі клуб. Бібліятэку зачынілі ў 2007 годзе. Застаўся адзін сельсавет і крама.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

правіць

Памятныя мясціны

правіць

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Падо́нкі, мн.
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
  3. а б в БелЭн 1998.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць