Леанід Давыдавіч Куніца

Леанід Давыдавіч Куніца (7 лістапада 1937, вёска Знаменка, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1 ліпеня 2005) — беларускі кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Леанід Давыдавіч Куніца
Дата нараджэння 7 лістапада 1937(1937-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 2005(2005-07-01) (67 гадоў)
Род дзейнасці кардыёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1979)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў Бераставіцкую сярэднюю школу (1954), лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1960). Працаваў загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Радашковіцкай участковай бальніцы (1960—1962). Вучыўся ў аспірантуры пры кафедры тэрапіі БелДІУУ (1962—1965). Пасля заканчэння аспірантуры залічаны асістэнтам кафедры тэрапіі БелДІУУ, у 1977 г. абраны дацэнтам. У 1980 г. абраны загадчыкам кафедры неадкладнай тэрапіі БелДІУУ, якую ўзначальваў да яе скасавання ў 1992 г. Па 2004 г. працягваў працу на кафедры хуткай медыцынскай дапамогі на пасадзе прафесара.

Кандыдат медыцынскіх навук з 1966 г., доктарскую дысертацыю абараніў у 1979 г., у званні прафесара зацверджаны ў 1981 г.

Аўтар аднаго вынаходніцтва, звыш 170 навуковых публікацый, падрыхтаваў доктара і 6 кандыдатаў медыцынскіх навук. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў ахопліваюць праблемы ўдасканалення клініка-біяхімічнага і функцыянальнага даследавання сістэм жыццядзейнасці арганізма ў неадкладных сітуацыях.

Зноскі

Літаратура правіць