Лячэбны факультэт БДМУ
Лячэбны факультэт БДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Лячэбны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1930 |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск |
Гісторыя
правіцьФакультэт з’яўляецца найстарэйшым і самым шматлікім у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 1921 годзе першыя студэнты ўвайшлі ў аўдыторыі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1930 года лячэбны факультэт стаў пачаткам гісторыі Беларускага, з 1947 года — Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які ў 2001 годзе перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Шматлікія гады лячэбны факультэт заставаўся адзіным факультэтам універсітэта і рыхтаваў урачоў практычна ўсіх спецыяльнасцей.
Дэканы
правіць- Валерый Арсенцьевіч Анішчанка (1930—1936);
- Пётр Якаўлевіч Герке (1936—1937);
- Макс Аляксандравіч Дворжац (1937—1941);
- Давыд Майсеевіч Голуб (1943—1946);
- Л. І. Арцішэўскі (1963—1967)
- Вадзім Рыгоравіч Астапенка (1967—1975);
- Віктар Ануфрыевіч Кобрык (1975—1987);
- Мікалай Фёдаравіч Сарока (1987—1991);
- Павел Іванавіч Беспальчук (1991—1994);
- Леанід Іванавіч Каскевіч (1994—2004);
- Аляксей Ігаравіч Валатоўскі (2004—2023);
- Міхаіл Юр’евіч Рэўтовіч (з 2023)