Пётр Якаўлевіч Герке
Пётр Якаўлевіч Герке (12 ліпеня 1904, в. Вяляцічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 14 мая 1985) — вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі, акадэмік АН Латвійскай ССР.
Пётр Якаўлевіч Герке | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня (12 ліпеня) 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 1985 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гістолаг, урач, эмбрыёлаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, дэкан, хірург |
Навуковая сфера | гісталогія і эмбрыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1936) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Вяляціцкую сярэднюю школу[3] ў 1922 годзе, медыцынскі факультэт БДУ, 1927; у перыяд вучобы — прэпаратар кафедры гісталогіі. Аспірант кафедры гісталогіі медыцынскага факультэта БДУ, 1927—1930; асістэнт кафедры гісталогіі Беларускага медыцынскага інстытута, 1930—1934; дацэнт кафедры 1934—1937; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, 1936; зацверджаны ў вучоным званні прафесара, 1937[4].
Загадчык кафедры гісталогіі з эмбрыялогіяй Мінскага медыцынскага інстытута, 1937—1941. У час Вялікай Айчыннай вайны ўрач паліклінікі абароннага завода ў Казахстане, 1941—1944. Загадчык кафедры гісталогіі з эмбрыялогіяй Мінскага медыцынскага інстытута, 1944—1952, адначасова дэкан факультэта, 1946—1950, намеснік дырэктара інстытута па навукова-навучальнай рабоце, 1950—1951. Выбраны акадэмікам АН Латвійскай ССР, 1952; дырэктар Латвійскага НДІ эксперыментальнай і клінічнай медыцыны, 1952—1985[4].
Памёр і пахаваны ў Рызе[4].
Сям’я
правіць- жонка — Ізабэла Маркаўна Герке (1914—1991)[5]
- сын — Роальд Герке (1934—1994)[6]
- дачка — Маргарыта Герке
Узнагароды
правіцьКавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Зноскі
- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar112573&strq=l_siz=20
- ↑ а б https://www.bsmu.by/page/55/3179/
- ↑ Нашы выпускнікі — наш гонар:
- ↑ а б в Герке Петр Яковлевич (29,06(12.07),1904—14.05.1985) Архівавана 4 снежня 2022. (руск.)
- ↑ Страницы жизни (Посвящается Петру (1904—1984) и Изабелле (1914—1991) Герке) (руск.)
- ↑ О Роальде и семье Герке (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 17. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Белорусский медицинский журнал. — 2004. — № 2. — С. 118—119.
- Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) :биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 94-95.
- Латыши в белорусской истории : биографический справочник / [под общей редакцией М. Г. Королёва]. — Минск, 2016. — С. 14-16.
- Латыши и белорусы: вместе сквозь века : сборник научных статей / [под общей редакцией М. Г. Королёва]. — Минск, 2021. — Вып. 10. — С. 67-71.