Латвійская спартыўна-педагагічная акадэмія
Латвійская спартыўна-педагагічная акадэмія (лат.: Latvijas Sporta pedagoģijas akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Латвійская спартыўна-педагагічная акадэмія | |
---|---|
лат.: Latvijas Sporta pedagoģijas akadēmija | |
![]() | |
Арыгінальная назва | лат.: Latvijas Sporta pedagoģijas akadēmija |
Міжнародная назва | англ.: Latvian Academy of Sport Education |
Заснаваны | 1921 |
Тып | профільная ВНУ |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рыга |
Сайт | lspa.lv |
![]() |
Гісторыя
правіць6 верасня 1921 года Кабінет міністраў Латвіі прыняў рашэнне аб стварэнні Латвійскага інстытута фізічнага выхавання. Навучанне ў інстытуце працягвалася 2 гады і ўключала 1 400 гадзін тэарэтычных і практычных заняткаў. Пры падрыхтоўцы спецыялістаў акцэнт рабіўся на іх практычнай падрыхтоўцы, якая складала 65 % усяго навучання. Інстытут быў зачынены ў 1925 годзе, і за 5 гадоў яго існавання (1921-1925) было атэставана 79 выкладчыкаў гімнастыкі.
2 кастрычніка 1926 года ў Латвійскім універсітэце быў адкрыты Інстытут фізічнага выхавання. Працягласць навучання складала 3 гады. За час сваёй дзейнасці (1929–1940) інстытут падрыхтаваў 189 спецыялістаў па фізічнай культуры, з іх 179 атрымалі дыплом аб паспяховым заканчэнні інстытута, а 10 - даведку аб навучанні. Інстытут спыніў сваё існаванне ў 1940 годзе.
Пасля Другой сусветнай вайны пачаў сваю працу Латвійскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. У 1959 годзе быў пабудаваны вучэбна-спартыўны комплекс па вуліцы Брывібас, 333. У 1982 годзе быў пабудаваны яшчэ адзін будынак для вучэбна-спартыўных баз, а ў 1986 годзе - зала лёгкай атлетыкі. За час існавання інстытут падрыхтаваў 5 522 спецыяліста з вышэйшай адукацыяй і 151 з сярэдняй спецыяльнай. 5 лістапада 1991 года Міністэрства адукацыі Латвійскай Рэспублікі змяніла назву ўстановы на Латвійскую спартыўна-педагагічную акадэмію.
У перыяд з 1921 па 2017 годы вучэльню агулам скончылі 10 272 спецыялісты
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Латвійская спартыўна-педагагічная акадэмія
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286