Латвійскі ўніверсітэт

Латвійскі ўніверсітэт (лат.: Latvijas Universitāte, ці ЛУ (LU) — самы вялікі ўніверсітэт Латвіі. Заснаваны ў 1919 годзе пры ўрадзе Стучкі (Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка). Знаходзіцца ў Рызе. Навучальная ўстанова, першапачаткова названа Латвійскай вышэйшай школай, была заснаваны на базе былога політэхнічнага інстытута. У 1923 годзе Школа пераназваная ў Латвійскі ўніверсітэт.

Латвійскі ўніверсітэт
(ЛУ (LU))
лат.: Latvijas Universitāte
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва лат.: Latvijas Universitāte
Дэвіз Scientiae et patriae
Заснаваны 1919
Рэктар Аўзіньш Марціс
Рэктар Gundars Bērziņš[d]
Студэнты 15 250[1]
Краіна
Размяшчэнне Рыга
Сайт lu.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт заўсёды быў адным з найважнейшых цэнтраў адукацыі ў краіне.

Дэвіз: Scientiae et Patriae (лат.: Zinātnei un Tēvzemei, белар. Навуцы і Айчыне).

Латвійскі ўніверсітэт ўваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкую сетку.

Рэктар Латвійскага універсітэта - М. Аўзіньш.

Факультэты

правіць
  1. Біялагічны
  2. Камп'ютарных навук
  3. Эканомікі і кіравання
  4. Фізікі і матэматыкі
  5. Геаграфіі і навук пра Зямлю
  6. Гісторыі і філасофіі
  7. Гуманітарных навук
  8. Юрыдычны
  9. Хімічны
  10. Медыцынскі
  11. Педагогікі, псіхалогіі і мастацтва
  12. Грамадскіх навук
  13. Багаслоўскі

Інстытуты

правіць
  • Інстытут астраноміі (пры ім ёсць Абсерваторыя Балдонэ)
  • Інстытут атамнай фізікі і спектраскапіі
  • Інстытут біялогіі
  • Інстытут фізікі цвёрдых рэчываў
  • Інстытут эксперыментальнай і клінічнай медыцыны
  • Інстытут матэматыкі і інфарматыкі
  • Інстытут філасофіі і сацыялогіі
  • Інстытут фізікі
  • Інстытут геадэзіі і геаінфарматыкі
  • Інстытут даследавання адукацыі
  • Інстытут хім. фізікі
  • Інстытут латышскай мовы
  • Інстытут гісторыі Латвіі
  • Інстытут літаратуры, мастацтва і фальклору
  • Інстытут мікрабіялогіі і біятэхналогій
  • Інстытут механікі палімераў
  • Інстытут кардыялогіі
  • Інстытут азіяцкіх даследаванняў
  • Навуковы інстытут педагогікі
  • Інстытут сацыяльных і палітычных даследаванняў[3]

Выбітныя выпускнікі

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць