Кардыялогія

раздзел медыцыны або клінічная спецыялізацыя

Кардыяло́гія (ад грэч. καρδία — сэрца і λογος — вывучэнне) — шырокі раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека: будовы і развіцця сэрца і сасудаў, іх функцый, а таксама захворванняў, уключаючы вывучэнне прычын іх узнікнення, механізмаў развіцця, клінічных праяў, пытанняў дыягностыкі, а таксама распрацоўку эфектыўных метадаў іх лячэння і прафілактыкі. Акрамя таго, у сферы вядзення кардыялогіі ляжаць праблемы медыцынскай рэабілітацыі асоб з паразамі сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Арганакомплекс, які ўключае ў сябе сэрца, лёгкія і крывяносныя сасуды.

Гісторыя

правіць

Асобныя звесткі пра будову сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека вядомы са старажытнасці. Схему кровазвароту распрацаваў рымскі ўрач К. Гален (2 ст), якая толькі ў 1628 была абвергнула англійскім вучоным У. Гарвеем. У 17-19 стагоддзях апісаны каранарны кровазварот, асобныя заганы сэрца, грудная жаба. У 19 стагоддзі ўклад у даследаванне сардэчна-сасудзістай сістэмы зрабілі чэшскі фізіёлаг Я. Пуркіне  (руск.), які вывучаў клеткавую будову сардэчнай мышцы, швейцарскі ўрач В. Гіс, нямецкі патолаг Л. Ашаф  (руск.), японскі патолаг С. Тавара  (руск.), англійскія вучоныя А. Кіс  (англ.) і М. Флэк, якія выявілі і апісалі сістэмы сэрца, што праводзіць нервовае ўзбуджэнне; у Расіі сардэчна-сасудзістую сістэму вывучалі І. М. Сечанаў  (руск.), І. Ф. Цыён  (руск.), А. Б. Фохт  (руск.), І. П. Паўлаў, В. Я. Данілеўскі  (руск.), Л. А. Арбелі  (руск.), К. М. Быкаў і іншыя. У самастойны раздзел унутраных хвароб кардыялогія вылучылася ў пачатку 20 стагоддзя[1].

Наступныя хваробы і станы адносяцца да кардыялогіі[2]

правіць
  • Стэнакардыя — прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца з прычыны спазмы сасудаў сэрца[3].
  • Востры каранарны сіндром  (руск.) — сукупнасць паталагічных рэакцый арганізма, якія ўзнікаюць пры развіцці ішэмічнай хваробы сэрдца (ІХС) з уздымам сегмента ST, інфаркце міякарда без ўздыму сегмента ST або нестабільнай стэнакардыі[4]. Любая група клінічных прыкмет або сімптомаў, якія дазваляюць падазраваць востры інфаркт міякарда або нестабільную стэнакардыю.
  • Ускладненні пасля інфакта міякарда
  • Арытміі — парушэнне нармальнага рытму сардэчных скарачэнняў
  • Брадзікардыя  (руск.) — разнавіднасць парушэнняў сінусавага рытму (кантралюецца сінусавым вузлом  (руск.) сэрдца, так званы вадзіцель рытму першага парадку), пры якім адбываецца памяншэнне частаты сардэчных скарачэнняў да 50-30 удараў у хвіліну, абумоўленае паніжэннем аўтызма сінусавага вузла.
  • Тахікардыя
  • Сардэчная недастатковасць
  • Артэрыяльная гіпертэнзія
  • Вострая рэўматычная ліхаманка  (руск.) — гэта сістэмнае захворванне злучальнай тканкі з пераважнай лакалізацыяй паражэнняў у сардэчна-сасудзістай сістэме, развіццём сустаўнага (артрыт), скурнага (рэўматычныя вузялкі, аннулярная эрытэма) і неўралагічнага (харэя) сіндромаў. Узнікае ў дзяцей 7-15 гадоў на фоне імуннага адказу арганізма на антыгены бэта-гемалітычнага стрэптакока групы А з-за перакрыжаванай рэактыўнасці з падобнымі тканкамі арганізма чалавека.
  • Набытыя парокі сэрца  (руск.) — парушэнне дзейнасці сэрца, абумоўленае марфалагічнымі і/або функцыянальнымі зменамі аднаго або некалькіх яго клапанаў.
  • Эндакардыт  (руск.) — запаленне ўнутраннай абалонкі сэрца (эндакарда).
  • Перыкардыт  (руск.) — запаленчая параза сярознай абалонкі сэрца, найбольш часта вісцаральнага лістка. Узнікае як ускладненне розных захворванняў, рэдка як самастойная хвароба. Па этыялогіі вылучаюць інфекцыйны, аутаіммунны, траўматычны і ідыяпатычны перыкардыты.

Зноскі

  1. М. Ф. Сарока. Кардыялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 68 №
  2. M. Longmore, I. Wilkinson, E. Davidson, A. Foulkes, A. Mafi. [Оксфордский справочник по клинической медицине] = Oxford Handbook of Clinical Medicine (англ.). — 6th. — Oxford ; New York: OUP Oxford, 2010. — 920 с. — ISBN 9780199232178.
  3. Тлумачальны слоўнік на сайце «skarnik.by».
  4. Torres M., Moayedi S. (May 2007). "Evaluation of the acutely dyspneic elderly patient". Clin. Geriatr. Med. 23 (2): 307–25, vi. doi:10.1016/j.cger.2007.01.007. ISSN 0749-0690. PMID 17462519.

Літаратура

правіць