Артэрыяльная гіпертэнзія
Артэрыяльная гіпертэнзія (АГ, Гіпертанія) — устойлівае падвышэнне сісталічнага артэрыяльнага ціску ≥140 мм рт. сл. і/ці дыясталічнага артэрыяльнага ціску ≥ 90 мм рт.сл. у асоб, якія не прымалі гіпатэнзіўную тэрапію[3].Артэрыяльная гіпертэнзія можа быць першаснай (калі яе этыялогія невядома, так званая "эсэнцыяльная гіпертэнзія") і другасная (выкліканая захворваннямі нырак, збоямі у рабоце эндакрыннай сістэмы, каарктацыяй аорты і іншымі прычынамі).[4] Эсенціальная артэрыяльная гіпертэнзія складае 90-95 % выпадкаў АГ. У астатніх выпадках дыягнастуюць другасныя, сімптаматычныя артэрыяльныя гіпертэнзіі: нырачныя (нефрагенныя) 3-4 %, эндакрынныя 0,1-0,3 %, гемадынамічныя, неўралагічныя, стрэсавыя, абумоўленыя прыёмам некаторых рэчываў і АГ цяжарных, пры якіх павышэнне ціску крыві з'яўляецца адным з сімптомаў асноўнага захворвання. Ад ускладненняў хваробы ўзнікаюць сардэчная астма , кровазліццё ў мозг (інсульт) і нырачная недастатковасць , параліч аднаго з бакоў цела і гіпертанічны крыз . АГ зарэгістравана прыкладна ў 1 млрд. чалавек ва ўсім свеце[5]. У 2009 г. павышаны ціск мелі 1,3 млн жыхароў Беларусі[6].
Артэрыяльная гіпертэнзія | |
---|---|
| |
МКХ-10 | I10. - I15. |
МКБ-10-КМ | I10, I15 і I10-I15 |
МКХ-9 | 401 - 405 |
МКБ-9-КМ | 997.91[1][2] і 401-405.99[1][2] |
OMIM | 145500 |
DiseasesDB | 6330 |
MedlinePlus | 000468 |
eMedicine | med/1106 |
MeSH | D006973 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фактары рызыкі
правіцьДа фактараў высокай рызыкі развіцця ішэмічнай хваробы сэрца адносяць цукровы дыябет, хранічныя захворванні нырак, пашкоджанні сонных і перыферычных артэрый, анеўрызму брушной аорты, рызыка па шкале Фрамінгейма больш за 10%.[4]
Таксама хваробе спрыяе паленне, нервовае напружанне, страх, няўпэўненасць і нявырашаны ўнутраны канфлікт, залішні шум і гучная музыка, тлустая, салёная і вострая ежа, маларухомы лад жыцця .
Праявы
правіцьПры пачатковай ступені хваробы назіраецца галаўны боль, пачашчанае сэрцабіцце i адчуванне цяжкасці ў патыліцы . Пры ўстойлівай ступені з'яўляецца галавакружэнне, боль у вобласці сэрца, «аняменне» рук i ног, мільганне «мушак» перад вачыма, пагаршаецца зрок. Таксама адзначаецца разлад сну , хуткая стамляльнасць i раздражняльнасць. У трэцяй ступені хваробы ўзнікае млоснасць i слабасць, ацёкі і задышка[7].
Лячэнне
правіцьАсноўнай мэтай лячэння хворых АГ з'яўляецца максімальнае зніжэнне смяротнасці і рызыкі развіцця ўскладненняў, а таксама палепшанне якасці жыццця. Таму лічыцца неабходным паніжэнне артэрыяльнага ціску да аптымальнага ўзроўню:
- менш 140/90 мм.рт.сл. у звычайных пацыентаў;
- менш 130/80 мм.рт.сл. у пацыентаў з высокай рызыкай развіцця ішэмічнай хваробы сэрца, стабільнай стэнакардыяй, нестабільнай стэнакардыяй і інфаркта міякарда з пад'ёмам і без пад'ёма сегменту ST;
- менш 120/80 мм.рт.сл. у пацыентаў з дысфункцыяй левага страўнічка.
Для лячэння АГ ужываюцца шматлікія групы прэпаратаў: дыўрэтыкі, α- і β- адрэнергічныя блакатары, блакатыры кальцыевых каналаў, інгібітары АПФ, антаганісты рэцэптараў ангіятэнзіна II і іншыя анцігепертэнзіўныя прэпараты.
Абсалютнай большасці пацыентаў для адэкватнага кантролю АЦ паказана назначэнне камбінацыі анцігіпертэнзіўных прэпаратаў.
Важным з'яўляецца таксама дасягненне адваротнага развіцця абумоўленных АГ змен з боку сардэчна-сасудзістай сістэмы (гіпертрафіі левага страўнічка, фіброзу сасудзістай сценкі і пратэінурыі).[4]
Прадухіленне хваробы
правіцьПрадухіленне хваробы ўлучае адмаўленне палення і ўжывання спіртовых напояў, устойлівы расклад працы і адпачынку , 9-гадзінны начны сон і дзённы сон на працягу 1,5 гадзіны, жвавы адпачынак у выхадныя дні і паўсядзённае размінанне, змяншэнне ўжывання жывёльных тлушчаў і тлустага мяса (найперш свініны), выключэнне багатай на халестэрын ежы (смятана, ікра, курыны жаўток, мазгі, масла, ныркі, печань і смятана) і абмежаванне спажывання солі 4 грамамі ў суткі. Таксама мэтазгодна спажываць ежу, багатую на ёд (кальмары, крабы, крыветкі і марская капуста), калій (гародніна, какава, садавіна і ягады) і магній (гарох, Пасяўны гарох, інжыр, кукуруза, курага, разынкі, соя, фасоля і фінікі).
Класіфікацыя ўзроўняў артэрыяльнага ціску ў асоб сталей за 18 год
правіцьРэкамендацыі WHO,2013 | Сісталічны АЦ,
мм.рт.сл. |
Дыясталічны АЦ,
мм.рт.сл. |
---|---|---|
Аптымальны | ніжэй 120 | ніжэй 80 |
Нармальны | 120-129 | 80-84 |
Высокі нармальны | 130-139 | 85-89 |
Артэрыяльная гіпертэнзія
Ступень 1 Ступень 2 Ступень 3 |
140-159
160-179 не ніжэй 180 |
90-99
100-109 не ніжэй 110 |
Ізаляваная сісталічная | не ніжэй 140 | ніжэй 90 |
У выпадку, калі сісталічны і дыясталічны ціск адпавядаюць розным ступеням цяжкасці гіпертэнзіі, узровень артэрыяльнага ціску адносяць да больш высокай катэгорыі.
[4]Зноскі
- ↑ а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
- ↑ Трошина А.А., Потешкина Н.Г. Артериальная гипертензия при коморбидной патологии: вопросы терапии // РМЖ. 2015. №27. С. 1630-1632
- ↑ а б в г Мартов В.Ю., Окороков А.Н. Лекарственные средства в практике врача. – М:. Мед.лит.,2010. – 2-е изд., перераб. и доп. – С.203-204
- ↑ A global brief on Hypertension. Silent killer, global public health crisis. © World Health Organization 2013. Are available on the WHO web site (www.who.int) World Health Organization, 20 Avenue Appia, 1211 Geneva 27, Switzerland. Document number: WHO/DCO/WHD/2013.2.
- ↑ Вольга Швайко, БелТА. Аднымі медыкаментамі артэрыяльную гіпертэнзію не перамагчы // Звязда : Газета. — 16 красавіка 2009. — № 71 (26429). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Вольга Шаўко. Нервовасць і раздражняльнасць — спадарожнікі гіпертаніі // Звязда : Газета. — 24 чэрвеня 2004. — № 154 (25167). — ISSN 1990-763x.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артэрыяльная гіпертэнзія
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
---|---|---|---|---|
|