Нага чалавека

(Пасля перасылкі з Нага)

Нага́ (канечнасць ніжняя свабодная, лац.: mémbrum inférius liberum) — парны орган апоры і руху чалавека.

Філагенетычна чалавечая нага паходзіць ад задніх канечнасцяў амфібій, якія, у сваю чаргу, паходзяць ад плаўнікоў рыб.

Нага па-анатамічнаму складаецца з трох асноўных частак: сцягна, галёнкі і ступні. Сцягно ўтворана сцегнавой косцю (самай масіўнай і моцнай з чалавечых касцей) і надкаленнікам, якія ахоўваюць каленны сустаў. Галёнку ўтвараюць вялікая і малая галёначныя косці. Ступню ўтвараюць мноства дробных касцей. Месца сучлянення сцегнавой косці з тазавай косцю завецца тазасцегнавым суставам. Сучляненне сцегнавой і галёначных касцей завецца каленным суставам, а галёначных касцей з касцьмі ступні — галёнкаступнёвым суставам. Ахілава сухажылле абмяжоўвае рухі ступні адносна галёначнай косці. Траўмы галёнкаступнёвага і асабліва каленнага суставаў небяспечныя, паколькі часта прыносяць незваротную шкоду.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Chaitow, Leon (2000). Clinical Application of Neuromuscular Techniques: The Lower Body. Elsevier Health Sciences. ISBN 0-443-06284-6. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)(недаступная спасылка)
  • consulting editors, Lawrence M. Ross, Edward D. Lamperti; authors, Michael Schuenke, Erik Schulte, Udo Schumacher. (2006). Thieme Atlas of Anatomy: General Anatomy and Musculoskeletal System. Thieme. ISBN 1-58890-419-9. {{cite book}}: |author= мае агульную назву (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  • Platzer, Werner (2004). Color Atlas of Human Anatomy, Vol. 1: Locomotor System (5th ed.). Thieme. ISBN 3-13-533305-1.

Спасылкі

правіць