Дыўрэтыкі (мачагонныя сродкі) — рэчывы, якія паскорваюць вывядзенне мачы з арганізму. Месцам уздзеяння дыўрэтыкаў з’яўляецца нефрон. Да асноўных працэсаў мочаўтварэння адносяць клубочкавую фільтрацыю, канальцавую рэабсорбцыю і сакрэцыю. Дыўрэтыкі могуць уплываць на ўсе механізмы мочаўтварэння, але так як скорасць клубочкавай фільтрацыі з’яўляецца досыць стабільнай велічынёй, то найбольшы дыўрэтычны эфект атрымліваецца ў выніку змяншэння рэабсорбцыі.[1]

Механізм дзеяння і паказанні да ўжывання дыўрэтыкаў

Група Падгрупа (прэпарат) Механізм дзеяння Паказанні да ўжывання
Салурэтыкі Ціазіды і ціазідападобныя дыўрэтыкі

(Гідрахлорціазід, індапамід)

Петлявыя дыўрэтыкі

(Фурасемід, тарасемід)

Інгібітары карбаангідразы

(Ацэтазоламід)

Змяншаюць актыўны транспарт

натрыя ці яго энергетычнае

забяспачэнне ў картыкальным

узыходным аддзеле пятлі Генле

Змяншаюць транспарт іёнаў хлору

праз люменальную мембрану клетак

узыходнага аддзелу пятлі Генле,

змяншаюць актыўны транспарт натрыя

ў нефроне

Змяншаюць абмен рэабсарбіраванага

натрыя на іёны вадароду ў праксімальным

канальцы

Калійсберагаючыя

дыўрэтыкі

Антаганісты альдастэрона

(Спіроналактон)

Блакатары натрыевых каналаў*

Уступаюць у канкурэнтнае ўзаемадзеянне

з альдастэронам за сувязь с рэцэптарам да

яго ў нырачных канальцах

Змяншаюць пранікальнасць люменальнай

клетачнай мембраны для іёнаў натрыя ў

дыстальным канальцы

Асматычныя дыўрэтыкі (Манітол) Павялічваюць пранікальнасць міжклетачных

прамежкаў ва ўсіх аддзелах нефрону. Не

рэабсарбіруецца, але парушае адваротнае

ўсмоктванне вадкасці ў канальцах нефрону

Акварэтыкі Перашкаджаюць дзеянню антыдыўрэтычнага

гармону ў зборных трубачках і павялічваюць

выдзяленне вады і (у малой ступені) электралітаў

Зноскі

  1. Мартов В. Ю., Окороков А. Н. Лекарственные средства в практике врача. — М:. Мед.лит.,2010. — 2-е изд., перераб. и доп. — С.208-219