Інсульт
Інсу́льт[1][2][3], апаплексія[1] мазгавы́ ўда́р[1][4] (ад лац.: insulto — ускакваю) — вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (на працягу некалькіх хвілін, гадзін) з’яўленнем ачаговай і/або агульнамазгавой неўралагічнай сімптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны або прыводзіць да смерці хворага ў больш кароткі прамежак часу з прычыны цэрэбраваскулярнай паталогіі.
Інсульт | |
---|---|
Зрэз галаўнога мозга, які загінуў ад інсульту | |
МКХ-10 | I60.-I64. |
МКХ-9 | 434.91 |
OMIM | 601367 |
DiseasesDB | 2247 |
MedlinePlus | 000726 |
eMedicine | neuro/9 |
MeSH | D020521 |
![]() |
Да інсультаў адносяць інфаркт мозгу, кровазліццё ў мозг і субарахнаідальнае кровазліццё, якія маюць этыёпатагенетычныя і клінічныя адрозненні.
З улікам часу рэгрэсіі неўралагічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэнні мазгавога кровазвароту (неўралагічны дэфіцыт рэгрэсуе на працягу 24 гадзін, у адрозненне ад уласна інсульту) і малы інсульт (неўралагічны дэфіцыт рэгрэсуе на працягу трох тыдняў пасля пачатку захворвання).
Прычыны
правіцьУзнікненню інсульту спрыяе павышаны крывяны ціск, сардэчная недастатковасць, парок клапанаў сэрца, фібрыляцыя перадсэрдзяў, тытунепаленне, дыябет, ішэмія і сядзячы лад жыцця[5].
Праявы
правіцьНемач выяўляецца праз слабасць, страту адчувальнасці (параліч) з аднаго боку цела на твары, руцэ і назе, парушэнне зроку, цяжкасць маўлення і разумення простых сказаў, галавакружэнне, страту раўнавагі ў спалучэнні з дваеннем у вачах і аняменнем, галаўны боль[6], цяжкасці з глытаннем[7].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в БелЭн 1998.
- ↑ ТСБЛМ 2016.
- ↑ ТСБМ 1984.
- ↑ Мазгавы ўдар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 508. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- ↑ Святлана Барысенка. Інсульт: ці рызыкуеце вы // Звязда : Газета. — 11 чэрвеня 2009. — № 106 (26464). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Вольга Цыбульская. Інсульт: дарагая кожная хвіліна // Краіна здароўя. — 1 жніўня 2009. — № 26 (140). — С. 5.
- ↑ Святлана Барысенка. Калі гэта інсульт // Краіна здароўя. — 14 лютага 2009. — № 4 (118). — С. 4.
Літаратура
правіць- Гіткіна Л. С. Інсу́льт, апаплексія, «мазгавы ўдар» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 276. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Інсу́льт // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Інсу́льт // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5 кн. 2: Улада — Я / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 549. — 608 с. — 18 000 экз.
- Инсу́льт / Лунев Д. К. // Т. 10. Ива — Италики. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 299—300. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)