Лічбавы ідэнтыфікатар аб’екта
(Пасля перасылкі з Doi)
DOI (ад англ.: digital object identifier), лічбавы ідэнтыфікатар аб'екта — радок знакаў, які выкарыстоўваецца для унікальнай ідэнтыфікацыі аб'ектаў, напр. электронных дакументаў. Метаданыя аб аб'екце захоўваюцца ў сувязі з імем DOI і гэтыя метаданыя могуць ўключаць у сябе адрас, напрыклад, URL, у якім аб'ект можа быць знойдзены. DOI для дакумента з'яўляецца нязменным, у той час як яго месцазнаходжанне і іншыя метаданыя могуць быць змененыя. Спасылаючыся на дакумент у Інтэрнэце па яго DOI вы забяспечваеце больш стабільную сувязь, чым проста спасылаючыся на яго адрас.