Кардыялогія
Кардыяло́гія (ад грэч. καρδία — сэрца і λογος — вывучэнне) — шырокі раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека: будовы і развіцця сэрца і сасудаў, іх функцый, а таксама захворванняў, уключаючы вывучэнне прычын іх узнікнення, механізмаў развіцця, клінічных праяў, пытанняў дыягностыкі, а таксама распрацоўку эфектыўных метадаў іх лячэння і прафілактыкі. Акрамя таго, у сферы вядзення кардыялогіі ляжаць праблемы медыцынскай рэабілітацыі асоб з паразамі сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Гісторыя
правіцьАсобныя звесткі пра будову сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека вядомы са старажытнасці. Схему кровазвароту распрацаваў рымскі ўрач К. Гален (2 ст), якая толькі ў 1628 была абвергнула англійскім вучоным У. Гарвеем. У 17-19 стагоддзях апісаны каранарны кровазварот, асобныя заганы сэрца, грудная жаба. У 19 стагоддзі ўклад у даследаванне сардэчна-сасудзістай сістэмы зрабілі чэшскі фізіёлаг Я. Пуркіне , які вывучаў клеткавую будову сардэчнай мышцы, швейцарскі ўрач В. Гіс, нямецкі патолаг Л. Ашаф , японскі патолаг С. Тавара , англійскія вучоныя А. Кіс і М. Флэк, якія выявілі і апісалі сістэмы сэрца, што праводзіць нервовае ўзбуджэнне; у Расіі сардэчна-сасудзістую сістэму вывучалі І. М. Сечанаў , І. Ф. Цыён , А. Б. Фохт , І. П. Паўлаў, В. Я. Данілеўскі , Л. А. Арбелі , К. М. Быкаў і іншыя. У самастойны раздзел унутраных хвароб кардыялогія вылучылася ў пачатку 20 стагоддзя[1].
- Стэнакардыя — прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца з прычыны спазмы сасудаў сэрца[3].
- Востры каранарны сіндром — сукупнасць паталагічных рэакцый арганізма, якія ўзнікаюць пры развіцці ішэмічнай хваробы сэрдца (ІХС) з уздымам сегмента ST, інфаркце міякарда без ўздыму сегмента ST або нестабільнай стэнакардыі[4]. Любая група клінічных прыкмет або сімптомаў, якія дазваляюць падазраваць востры інфаркт міякарда або нестабільную стэнакардыю.
- Ускладненні пасля інфакта міякарда
- Арытміі — парушэнне нармальнага рытму сардэчных скарачэнняў
- Брадзікардыя — разнавіднасць парушэнняў сінусавага рытму (кантралюецца сінусавым вузлом сэрдца, так званы вадзіцель рытму першага парадку), пры якім адбываецца памяншэнне частаты сардэчных скарачэнняў да 50-30 удараў у хвіліну, абумоўленае паніжэннем аўтызма сінусавага вузла.
- Тахікардыя
- Сардэчная недастатковасць
- Артэрыяльная гіпертэнзія
- Вострая рэўматычная ліхаманка — гэта сістэмнае захворванне злучальнай тканкі з пераважнай лакалізацыяй паражэнняў у сардэчна-сасудзістай сістэме, развіццём сустаўнага (артрыт), скурнага (рэўматычныя вузялкі, аннулярная эрытэма) і неўралагічнага (харэя) сіндромаў. Узнікае ў дзяцей 7-15 гадоў на фоне імуннага адказу арганізма на антыгены бэта-гемалітычнага стрэптакока групы А з-за перакрыжаванай рэактыўнасці з падобнымі тканкамі арганізма чалавека.
- Набытыя парокі сэрца — парушэнне дзейнасці сэрца, абумоўленае марфалагічнымі і/або функцыянальнымі зменамі аднаго або некалькіх яго клапанаў.
- Эндакардыт — запаленне ўнутраннай абалонкі сэрца (эндакарда).
- Перыкардыт — запаленчая параза сярознай абалонкі сэрца, найбольш часта вісцаральнага лістка. Узнікае як ускладненне розных захворванняў, рэдка як самастойная хвароба. Па этыялогіі вылучаюць інфекцыйны, аутаіммунны, траўматычны і ідыяпатычны перыкардыты.
Зноскі
- ↑ М. Ф. Сарока. Кардыялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 68 №
- ↑ M. Longmore, I. Wilkinson, E. Davidson, A. Foulkes, A. Mafi. [Оксфордский справочник по клинической медицине] = Oxford Handbook of Clinical Medicine (англ.). — 6th. — Oxford ; New York: OUP Oxford, 2010. — 920 с. — ISBN 9780199232178.
- ↑ Тлумачальны слоўнік на сайце «skarnik.by».
- ↑ Torres M., Moayedi S. (May 2007). "Evaluation of the acutely dyspneic elderly patient". Clin. Geriatr. Med. 23 (2): 307–25, vi. doi:10.1016/j.cger.2007.01.007. ISSN 0749-0690. PMID 17462519.
Літаратура
правіць- Кардыялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 68. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кардыяло́гія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 372. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.