Белая Русь (заказнік)

ландшафтны заказнік у Беларусі

Белая Русьрэспубліканскі ландшафтны заказнік ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Створаны ў 2015 годзе для захавання ў натуральным стане рэдкіх прыродных ландшафтаў, каштоўных лесараслінных згуртаванняў, рэдкіх відаў раслін і жывел.

Белая Русь
Belaja Rus' landscape reserve.jpg
Краявід з узгорка Плешчаніцкага ўзвышша
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьЛагойскі раён, Мінская вобласць
Найбліжэйшы горад Лагойск
Плошча 4460 га
Дата заснавання 4 лютага 2015 года
physical
Белая Русь
Белая Русь
physical
Белая Русь
Белая Русь
Commons-logo.svg Катэгорыя на ВікіСховішчы

ГісторыяПравіць

29 верасня 2004 года ў Лагойску адбылося грамадскае абмеркаванне пытання аб стварэнні нацыянальнага парка «Белая Русь» з мэтай захавання і аднаўлення каштоўных прыродных ландшафтаў і развіцця экалагічнага турызму[1]. Аднак прапанова не была падтрымана мясцовымі жыхарамі і ўладамі[2].

Створаны 4 лютага 2015 года пастановай №71 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3]. Новаствораны заказнік пашырыў межы біялагічнана мікразаказніка мясцовага значэння «Козырскі», афіцыйна створанага ў 1980-х гадах[4].

ГеаграфіяПравіць

Плошча заказніка складае 4460 га. Тэрытарыяльна ён размешчаны на Плешчаніцкім узвышшы і адносіцца да зямель ляснога фонду Казырскага і Юркавіцкага лясніцтваў Лагойскага лесхоза[5]. З'яўляецца часткай Хатынскага лесу.

Заказнік вылучаецца рэдкімі прыроднымі ландшафтамі з дамінаваннем дробна- і сярэднеўзгорыстых камава-марэнных ландшафтаў з хвойнымі і дробналіставымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах.

389,9 га тэрыторыі займаюць каштоўныя біятопы і экалагічныя сістэмы (8,7% ад агульнай плошчы заказніка), якія валодаюць высокім біялагічнай разнастайнасцю, служаць рэзерватам для дзікарослых раслін і дзікіх жывел, змешчаных у Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь[6].

ФаўнаПравіць

На тэрыторыі заказніка выяўлены 11 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: баранец звычайны, чына гарохападобная, прастрэл шыракалісты, неатыянта клабучковая, лілея кучаравая, ядранец беспрыкветнічкавы, змеегалоўнік Руйша, гайнік іржавы і інш[7].

АховаПравіць

У асобных выдзелах уведзены забароны на суцэльныя і палосна-паступовыя высечкі галоўнага карыстання. Забаронены прамысловы збор ягад і грыбоў, дзейнічаюць і некаторыя іншыя абмежаванні[4].

Зноскі