Ядранец беспрыкветнічкавы

від раслін

Ядране́ц беспрыкветнiчкавы[3], Ядранец беспрыкветнікавы[4][5] (Thesium ebracteatum) — від кветкавых раслін роду Ядранец (Thesium) сямейства Santalaceae.

Ядранец беспрыкветнічкавы
Püst-linalehik (Thesium ebracteatum) Keila1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thesium ebracteatum Hayne, 1800

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  5609652
IPNI  780815-1
TPL  kew-2513885

Батанічнае апісаннеПравіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 30 см з паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцябло прамое, не галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, завостранае. Кветкі адзіночныя, дробныя, з адхіленымі кветаножкамі. Калякветнік пяціраздельны, званочкавай формы, зялёны звонку, унутры — жаўтавата-белы. Тычынак — 5. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, пераважна стэпавых зон Усходняй[6]. Расце на сухіх лугах і сухіх лясах, травяністых схілах, узгорках і ўзлесках. Паўпаразіт, які развіваецца на каранях іншых раслін. Цвіце ў маічэрвені.

АховаПравіць

Унесена ў Чырвоныя кнігі Польшчы[7] і Беларусі[8]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Ядранец беспрыкветнiчкавы
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  6. Thesium ebracteatum в Красной книге Нижегородской области // И информационно-аналитическая система «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ»)(руск.) 
  7. Red list of plants and fungi in Poland. Czerwona lista roślin i grzybów Polski. Zbigniew Mirek, Kazimierz Zarzycki, Władysław Wojewoda, Zbigniew Szeląg (red.). Kraków: Instytut Botaniki im. W. Szafera, Polska Akademia Nauk, 2006. ISBN 83-89648-38-5.
  8. В Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений (руск.) 
  9. Ленец бесприцветничковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць