Баранец звычайны

Баранец звычайны (Huperzia selago) — від вечназялёных травяністых раслін сямейства баранцовых[2].

Баранец звычайны

Баранец звычайны ў фазе споранашэння
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Huperzia selago (L.) Bernh. ex Schrank & Mart. (1829)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  202452
NCBI  70001
EOL  587346
GRIN  t:456041
IPNI  1140250-2
TPL  tro-26603630

Родавая назва Huperzia дадзена ў гонар нямецкага батаніка Іагана Хуперца  (шведск.)[3]; відавы эпітэт selago — лацінізаваная кельцкая назва расліны[4].

Батанічнае апісанне

правіць
 
Huperzia selago. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Вечназялёная паўзучая травяністая споравая шматгадовая расліна вышынёй 6-30 см са слабаразвітай каранёвай сістэмай.

Карэнішча кароткае[2].

Сцёблы ўзыходнымя або прамастаячыя[2], аблісцелыя, дыхатамічна галінастыя, укараняюцца ля асновы і ўтвараюць акуратныя, амаль круглыя, друзлыя дзярнінкі. Па гэтых прыкметах баранец добра адрозніваецца ад іншых дзеразовых. Узрост дзярнін можа перавышаць 100 гадоў; гадавы прырост вагаецца ад 1 да 4 см[5].

Лісце (філоіды) цвёрдае вузкаланцэтнае суцэльнакрайняе або каля верхавінкі слабазубчастае, прыціснутае або злёгку адагнутае, размешчана спіралямі накшталт чарапіцы, больш ці менш прыціснутае да восі парасткаў. Яно скурыстае і жорсткае.

Спараносныя каласкі (страбілы) не ўтвараюцца. Спарангіі жаўтаватыя, знаходзяцца па аднаму ў пазухах спарафілаў, якія па форме, памеру і колеру не адрозніваюцца ад вегетатыўных лісцяў. Спарафілы ўтвараюць спараносныя зоны ў верхняй, а нярэдка і ў сярэдняй частцы парасткаў. Часам на іх месцы фармуюцца патоўшчаныя вывадкавыя пупышкі.

Пашырэнне і экалогія

правіць

Галарктычны, таежны від. Пашырэнне: лясная і лесатундравая зоны абоіх паўшар’яў, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі, Грэнландыя.

Тыповыя месцы росту віду звязаныя з цёмнахваёвых лясамі на кіслых ападзоленых глебах. Расце таксама ў яловых лясах і ў вільготных змешаных і бярозава-рознатраўна супольнасцях, радзей у хваёвых лясах і алешніках па дне лясных яраў, ускраінах балот, часта разам з дзеразой гадавой (Lycopodium annotinum). Патрабуе пастаяннага нязначнага асвятлення і ўмеранага ўвільгатнення. Пры поўным асвятленні пасля вырубак хутка знікае.

У Расіі распаўсюджаны ад Новай Зямлі да Каўказа ўключна. Сустракаецца таксама на Алтаі, у Краснаярскім краі, на поўдні Іркуцкай вобласці, на поўначы Якуціі, на Камчатцы, у Прыамур’і, на Курыльскіх астравах і на Чукотцы.

У Беларусі знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, расце ў ялова-чарнічных, ясеневых, чорнаальховых лясах, але сустракаецца вельмі рэдка, у невялікіх колькасцях[2]. Расце асобнымі курцінамі і невялікімі групамі. Вядомы звыш 50 месцазнаходжанняў, пераважна ў паўночных, заходніх і цэнтральных раёнах, на поўдні — рэдкі, у паўднёва-ўсходняй частцы тэрыторыі адсутнічае.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Рэспублікі Мардовія, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, Цюменскай вобласці, Смаленскай вобласці, Яраслаўскай вобласці, Разанскай вобласці.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Размнажэнне споравае і вегетатыўнае. На Беларусі спараносіць у ліпені. У Сярэдняй Расіі споры спеюць у ліпені — жніўні[5].

Хімічны склад

правіць

Трава баранца звычайнага змяшчае 0,13—1,02 % алкалоідаў (лікападзін, нікацін, клавацін, клавататаксін, псеўдаселагін, селагін, селаганін, серацідзін, хуперазін А і інш.)[6][7][8]. Для ўсіх відаў дзеразы характэрна наяўнасць больш за дзясятку трытэрпеноідаў сератанавага тыпу[9]. У спорах каля 50 % алею[10].

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Расліна ўжываецца ў медыцыне, часам выкарыстоўваецца як інсектыцыд; раней з яе атрымлівалі жоўтую фарбу для афарбоўкі воўны[5]. Доўгія сцёблы дзеразы таксама выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання памяшканняў, а ў некаторых мясцовасцях на могілках часам можна сустрэць вянкі з дзеразы. Такое выкарыстанне прывяло да рэдкасці гэтых у агульным даволі распаўсюджаных у іглічных лясах раслін.

Лекавае выкарыстанне

правіць

Лекавая сыравіна

правіць

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваецца трава баранца звычайнага — лац.: Herba Huperziae selaginis[2]. Траву збіраюць у жніўні — верасні, пасля заканчэння споранашэння, зразаючы зялёную і жаўтлявую часткі парасткаў, не выдзіраючы іх з глебы і не пашкоджваючы пры гэтым каранёвую сістэмы. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 50 °C або ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй, расклаўшы сыравіну тонкім пластом на тканіны[4].

Фармакалагічныя ўласцівасці

правіць

Пры выпадковым ўжыванні адвара баранца ў выглядзе гарбаты назіраецца потлівасць, дыярэя, курчы, галавакружэнне, парушэнне маўлення, абумоўленае зварачальным інгібіраваннем ацэцілхалінэстэразы мозгу хуперазінам А[11]. Падобнымі таксічнымі праявамі валодаюць селагін, лікападзін і клавацін[6]. Трава змяшчае алкалоід селягін і флавонавы кверцэцінавы гліказід жоўтага колеру[2]. Згодна з вынікамі эксперыментальных даследаванняў, селагін валодае курарападобным, ванітавым, міяпічным дзеяннем[12].

Зноскі

правіць
  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г д е Плаун-баранец // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 69-70. — 592 с. — 120 000 экз.
  3. Gledhill D. The Names of Plants. — 4th ed. — Cambridge University Press, 2008. — P. 205. — ISBN 9780521866453.
  4. а б Блинова К. Ф. и др. Баранец обыкновенный // Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 169. — ISBN 5-06-000085-0.
  5. а б в Губанов и др. 2002.
  6. а б Ефремов А. П. Смертоносные растения и грибы. — М.: Оверлей, 2001. — 176 с.
  7. Швабер И. Г., Розенцвейг П. Э. К изучению действующих веществ травы плауна-баранца. — Тр. Лен. хим.-фармац. ин-та. — 1964. — С. 214—222.
  8. Staerk D. et al. Selagoline, a new alkaloid from Huperzia selago // Nat. Prod. Res.. — 2004. — Vol. 18(3). — P. 197—203.
  9. Zhou H. et al. Serratane-type tripertenoids from Hupersia serrata // Nat. Prod. Res.. — 2004. — Vol. 15(8). — P. 453—459.
  10. Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 130. (руск.)
  11. Felgenhauer N. et al. Intoxication with huperzia A, a potent anticholinesterase found in the fir club moss // J. Toxicol. Clin. Toxicol.. — 2000. — Vol. 38(7). — P. 803-808.
  12. Растительные ресурсы России и сопредельных государств: часть 1 — семейства Lycopodiaceae — Ephedraceae. — СПб., 1996. — 571 с.

Літаратура

правіць
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 36. Huperzia selago (L.) Bernh. ex Schrank et Mart. (Lycopodium selago L.) — Баранец обыкновенный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 110. — ISBN 8-87317-091-6.
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 130. (руск.)

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)