Дзеразовыя (клас)
Дзеразовыя (Lycopodiopsida) — клас дзеразападобных.
Дзеразовыя (клас) | ||||||||||||
Дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum) | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Lycopodiopsida Bartl., 1830 | ||||||||||||
|
Апісанне
правіцьСпарафіты — сухапутныя вечназялёныя шматгадовыя расліны з укарочанымі або доўгімі паўзучымі, звычайна галінастымі сцябламі. Лісце маленькае, ланцэтнае, вострае, луска- або шылападобнае, завостранае, без язычка, размешчана па спіралі ці беспарадкава. Спарафілы мала або зусім не адрозніваюдца ад астатняга лісця. Спарангіі ныркападобныя, па верхнім баку спарафілаў каля іх асновы, сабраны ў стробілы (дзеразовыя), або пазушныя (баранцовыя). Споры роўныя, прарастаюць на 3-і, іншы раз на 5—8-ы год. Гаметафіты — зарасткі (у відаў нашай флоры) добра развітыя, мясістыя, падэемныя, клубнепадобныя, бесхларафільныя, двухполыя, з мікарызай, дыферынцыраваны на тканкі, сапратрофныя або паўсапратрофныя, выспяваюць на працягу 5—20 гадоў. Архегоніі і антэрыдыі размешчаны раздзельна на паверхні гаметафіта. Сперматазоіды з 2 жгуцікамі.
Класіфікацыя
правіцьВыдзяляецца два сучасных сямействы: дзеразовыя (Lycopodiaceae) і баранцовыя (Huperziaceae). Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі сустракаюцца прадстаўнікі родаў дзераза (Lycopodium), баранец (Huperzia), дыфазіястр (Diphasiastrum), лікападыела (Lycopodiella).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Дзярэзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5 т. Т. 2: Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 522 с.: іл.