Дыфазіястр

род раслін

Дыфазія́стр (Diphasiastrum) — род споравых раслін сямейства дзеразовых.

Дыфазіястр

Дыфазіястр сплюшчаны (Diphasiastrum complanatum) — тыпавы від роду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diphasiastrum Holub (1975)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  819472
NCBI  455304
EOL  2871458
IPNI  298482-2

Апісанне

правіць

Шматгадовазялёныя вечназялёныя дзярэзападобныя расліны з дыморфнымі дыхатамічна галінаванымі парасткамі: доўгімі паўзучымі па паверхні глебы або падземнымі плагіятропнымі парасткамі, ад якіх адыходзяць надземныя артатропныя галіны, што маюць абмежаваны рост. Сцёблы да 1 м даўжынёй, сплюшчаныя, дыхатамічныя, укрытыя дробным лісцем. Лісце лускападобнае, размяшчаецца ў чатырох радах, парна-супраціўнае, ад лінейнага да ланцэтнага, прыціснутае або адхіленае. Для многіх відаў характэрна дарсівентральная будова парасткаў, пры гэтым пляскаваты парастак мае два рады бакавога і па адным радзе брушнога і спіннога лісця. Спараносныя каласкі (стробілы) тупыя, размешчаны па 1—6 (да 12) на ножках або сядзячыя. Спарафілы акругла-яйцападобныя, з адным спарангіем.

Споры прарастаюць у цемры. Гаметафіт (зарастак) падземны, клубнепадобны, з мікарызай, развіваецца 5–7 гадоў, даўжынёй да 1 см з конусападобнай ніжняй часткай, звужанай шыйкай і пашыранай верхняй гаметангіяльнай зонай.

Пашырэнне

правіць

Вядома каля 20 відаў і 7 гібрыдаў, распаўсюджаных пераважна ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я і пераважна горных раёнах Паўднёва-Усходняй Азіі, адзін від — у Паўднёвай Афрыцы і на Мадагаскары, 2 віды — у трапічнай Амерыцы. На Беларусі трапляюцца дыфазіястр сплюшчаны (Diphasiastrum complanatum) і дыфазіястр трохкаласковы (Diphasiastrum tristachyum), якія зрэдку скрыжоўваюць з утварэннем шэрагу прамежкавых форм, растуць у імшыстых хваёвых лясах. Ва ўмовах Беларусі спараносяць у чэрвені — ліпені.

Паводле The Plant List на 2013 год, у род уваходзіць 21 від[1]:

Выкарыстанне

правіць

Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Экстракты з надземнай часткі шэрагу відаў (перш за ўсё діфазыястру сплюшчанага) ужываюць як седатыўны, анальгезуючы, дыўрэтычны сродак, вонкава — пры фурункулёзе, алапецыі, цынзе, дэрматамікозах. Споры выкарыстоўваюцца ў якасці дзіцячай прысыпкі, пры пролежнях, для абсыпання пілюль. Раней яны мелі вялікае значэнне ў металургіі, дзе выкарыстоўваліся для абсыпання формаў пры выплаўцы чыгуну, асабліва пры фасонным ліцці. Надземныя часткі расліны раней прымяняліся для атрымання зялёнай (а таксама жоўтай і сіняй) фарбы для шэрсці.

Крыніцы

правіць
  1. Species in Diphasiastrum (англ.). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (7 сакавіка 2013).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць