Дыфазіястр трохкаласковы
Дыфазіястр трохкаласковы, Дзераза трохкаласковая[1] (Diphasiastrum tristachyum) — від травяністых раслін роду Дыфазіястр (Diphasiastrum) сямейства Дзеразовыя (Lycopodiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Турцыі, Грузіі і Паўночнай Амерыцы. Насяляе бясплодныя кіслыя глебы ў адкрытых хваёвых і дубовых лясах.
Дыфазіястр трохкаласковы | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Lycopodium tristachyum Pursh
| |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовая расліна 7-12 (15) см вышынёй. Парасткі сабраны ў вельмі шчыльныя, веерападобныя пучкі, 7-15 (20) см вышынёй. Стэрыльныя галіны вузкія, 1,1-1,5 (1,7) мм, злёгку сплясканыя, цёмна-зялёныя або шэраватыя, аднакаляровыя з абодвух бакоў. Спінное лісце шырокае, амаль аднолькавае з бакавым, брушное лісце трохі карацей спіннога, вельмі выпуклае. Галіны разгалінаваныя пад вуглом 30 ° і менш. Стробілы размешчаны як на галоўнай восі, так і на бакавых доўгіх ножках[2].
Распаўсюджанне
правіцьУ Еўропе сустракаецца ў такіх краінах, як Бельгія, Люксембург, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Швейцарыя, Нідэрланды, Венгрыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Літва, Беларусь, Нарвегія, Польшча, Расія, Румынія, Славенія, Швецыя, Украіна. У Паўночнай Амерыцы від можна сустрэць у Канадзе і ЗША[3][4].
Гібрыды
правіцьD. tristachyum утварае мноства гібрыдаў з іншымі прадстаўнікамі роду Diphasiastrum. Сярод іх:
- Diphasiastrum × zeilleri (Rouy) Holub (D. complanatum X tristachyum);
- Diphasiastrum × habereri (House) Holub (D. digitatum X tristachyum);
- Diphasiastrum × issleri (Rouy) Holub (D. alpinum X tristachyum);
- Diphasiastrum × sabinifolium (Willdenow) Holub (D. sitchense X tristachyum)[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lycopodium tristachyum Pursh
- ↑ Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К. : Наук. думка, 1987. — С. 21
- ↑ The Euro+Med Plantbase Project . ww2.bgbm.org. Праверана 15 студзеня 2019.
- ↑ Catalogue of Life : Diphasiastrum tristachyum (Pursh) J. Holub(недаступная спасылка). www.catalogueoflife.org. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2019. Праверана 15 студзеня 2019.
- ↑ Diphasiastrum tristachyum in Flora of North America @ efloras.org . web.archive.org (11 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2016. Праверана 15 студзеня 2019.
Літаратура
правіць- Вынаеў Г. У. Дыфазія́стр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 298. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Diphasiastrum Holub — Дифазиаструм // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 16, 18. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.