Стробіл
орган размнажэння раслін
Стро́біл (лац.: Strobilus ад грэч. στρόβῑλος — хваёвая або яловая шышка) — орган размнажэння некаторых вышэйшых раслін: дзеразападобных і хвошчападобных, голанасенных.
Стробіл — відазменены ўкарочаны парастак, мае спецыялізаванае лісце — спарафілы, на якіх фарміруюцца спораўтваральныя органы — спарангіі. У разнаспоравых раслін стробіл дэфірынцыраваны на мікрастробілы і мегастробілы. Відазменены лускападобны мегастробіл — насенная лускавіна хвойных раслін.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Стробіл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).