Мікарыза
Мікары́за (ад грэчаскіх: μύκης — грыб, грыбок і ρίζα — корань) — сімбіёз міцэлію грыба і каранёў вышэйшай расліны. Іншая назва: грыбакорань .
Мікарызу разглядаюць або як мутуалістычны сімбіёз, або як абмежаваны паразітызм. Наяўнасць мікарызы характэрная для 95% раслін, што маюць карані. Мікарыза дазваляе расліне інтэнсіўней засвойваць пэўныя рэчывы з глебы (ваду, неарганічныя солі), а таксама засвойваць рэчывы пры канцэнтрацыях, пры якіх каранёвыя сістэма расліны проста не можа працаваць. Такое падвышэнне эфектыўнасці магчыма дзякуючы двум фактарам: а) фізічнаму: дыяметр міцэліяў мікарызавых грыбоў меншы, а плошча паверхні, адпаведна, большая за карані раслін; б) хімічнаму: хімічны склад сценак клетак грыбоў адрозніваецца ад клетак раслін. Наўзамен грыбы ў выглядзе асімілятаў атрымліваюць частку сонечнай энергіі, якую засвойвае расліна.
Некаторыя аўтары мяркуюць, што ўвогуле без мікарызы расліны не маглі б асвоіць сушу.
Сістэматыка
правіцьУ залежнасці ад глыбіні пранікнення міцэлію ў глыб каранёвай тканкі расліны адрозніваюць наступныя віды мікарызы:
- Эктамікарыза: мікарызавы грыб ахутвае карані расліны і пранікае ў міжклетачную прастору тканак каранёў.
- Эндамікарыза: частка гіфы грыба фізічна пранікае ў клеткі каранёў расліны-партнёра.
- Везікулярна-арбускулярная мікарыза (ВА-мікарыза, ВАМ): асобная форма эндамікарызы, калі ўнутры клетак утвараюцца падобныя на кулі (везікулы) або на дрэвы (арбускулы) структуры.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікарыза
- Артыкул на Slounik.org