Краснаярскі край
Краснаярскі край — край на поўдні Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — г. Краснаярск. Уваходзіць у Сібірскую федэральную акругу, мяжуе з Якуціяй і Іркуцкай вобласцю на ўсходзе, з Тывой і Хакасіяй на поўдні і з Кемераўскай і Томскай абласцямі, Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай аўтаномнымі акругамі на захадзе. Колькасць насельніцтва на 2012 год складала 2 838 396 чалавек, што з'яўляецца шостым паказчыкам сярод усіх суб'ектаў федэрацыі.
Краснаярскі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Красноярский край | |||||
![]() | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 7 снежня 1934 | ||||
Кіраўнік | Mikhail Kotiukov[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | KRAT і Азія/Краснаярск[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KYA | ||||
Код аўтам. нумароў | 24 і 124 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
![]() |
Геаграфія
правіцьРазмешчаны ў Цэнтральнай і Усходняй Сібіры. Займае 13,86% тэрыторыі Расіі. Край размяшчаецца ў басейне ракі Енісея. На поўначы абмываецца водамі двух мораў Паўночнага Ледавітага акіяна, гэта значыць Карскім і морам Лапцевых.
Карысныя выкапні
правіцьУ краі засяроджана больш за 95% расійскіх запасаў нікелю і плаціноідаў, больш за 20% золата, значныя запасы кобальту, нефялінавых рудаў, магнезітаў, ісландскага шпату, тонкіх кварцавых пяскоў, тугаплаўкіх глінаў, графіту, 63 відаў прамысловых металаў і іншых карысных выкапняў.
Гісторыя
правіцьПастановай Прэзідыума УЦВК ад 7 снежня 1934 года з прычыны разузбуйнення Заходне-Сібірскага і Усходне-Сібірскага краёў быў утвораны Краснаярскі край[4]. Краснаярскі край быў утвораны практычна ў ранейшых межах былой Енісейскай губерні.
Насельніцтва
правіцьКаля 80% насельніцтва края жывуць на поўдзень ад Ангары, на тэрыторыі, якая складае дзясятую частку края. Большасць насельніцтва складаюць рускія (93,3%). Сярод іншых нацыянальных меншасцей вылучаюцца ўкраінцы (1,4%), татары (1,3%), немцы (1,24%), азербайджанцы (0,66%), беларусы (0,61%).
Эканоміка
правіцьДзякуючы значным запасам металічных рудаў, наяўнасці энергетычных рэсурсаў, і наяўнасці цяжкой індустрыі, край з'яўляецца абсалютным лідарам сярод рэгіёнаў краіны па выпрацоўцы прамысловага прадукту на аднаго жыхара, на рэгіён прыпадае 3,2% усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Расіі.
Некаторыя архіпелагі і астравы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Васіль Канстанцінавіч Ушакоў (1912-1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 15 кастрычніка 2016.
- ↑ Наш край — всё наше! Архівавана 7 красавіка 2016.
Літаратура
правіць- Корзун В. М. Красная́рскі край // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 461—462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснаярскі край
- Афіцыйны партал края Архівавана 26 студзеня 2022.
- Заканадаўства Краснаярскага края